Мільфлёр
Мільфлёр (фр.: mille-fleurs — «тысяча кветак») — асаблівы від шпалераў XV—XVI стст. з аднатонным фонам, усеяным кветкамі або лісцем[1].
Прыклады
[правіць | правіць зыходнік]Мільфлёры былі шырока распаўсюджаныя ў шпалерным ткацтве ўсяго франка-фламандскага рэгіёну, але верагодна, што першапачаткова яны з’явіліся ў Францыі, у прыватнасці ў Турэні — правінцыі, якая традыцыйна лічыцца галоўным цэнтрам выпрацоўкі такіх шпалераў[2]. Іх узнікненне адносіцца да XV стагоддзя, калі вытворчасць французскіх шпалераў з-за Стогадовай вайны перамясцілася з Парыжа ў гарады, размешчаныя ў басейне Луары. Як мяркуецца, мільфлёры з’явіліся пад уплывам традыцыйнага звычаю, што існаваў у Францыі: маршрут працэсіі ў дзень Свята Цела Хрыстова ўпрыгожваўся тканінамі са мноствам прымацаваных да іх жывых кветак.
Характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Сюжэты мільфлёраў вельмі разнастайныя: гэта могуць быць алегорыі, сцэны са свецкага жыцця, рэлігійныя або міфалагічныя сюжэты[1]. Акрамя раслінных матываў часта адлюстроўваюцца таксама жывёлы і птушкі.
Фон бывае чырвоным, зялёным, цёмна-сінім, радзей белым або жоўтым[1]. Кветкі на гэтым фоне могуць быць размешчаны вельмі шчыльна або больш рэдка; адлюстроўвацца гранічна натуралістычна або стылізавана. Часцяком не складае працы пазнаць намаляваныя расліны; спецыялісты налічваюць на мільфлёрах каля сотні відаў[1]. Усе яны мелі пэўнае сімвалічнае значэнне, якое лёгка прачытваюцца сярэднявечным гледачом[2].
Прыклады
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з самых вядомых мільфлёраў — цыкл з шасці шпалераў «Дама з аднарогам». На сінім фоне прадстаўлены кветкі, сярод якіх гваздзікі, гладыёлусы, ружы, цюльпаны, язмін, браткі, барвенак, крокусы, ландыш, першацветы, касачы, фіялкі, лілеі, півоні, гіяцынты, цыкламены, рамонкі і іншыя[3]. На чырвоным фоне намаляваныя зрэзаныя кветкі, якія ляжаць на зямлі. Як мяркуецца, гэта звязана з традыцыяй усыпаць зямлю кветкамі ў дні вялікіх святаў[3].
Іншыя вядомыя мільфлёры — «Сцэны з жыцця сеньёраў», «Канцэрты на ўлонні прыроды», «Трыумф смерці, ці Тры мойры».
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Фрагмент шпалеры з гербам сям’і Джовіа. Бругэ, 1543—1552 гг.
-
Аднарог, узяты ў палон. Шпалера. Паўднёвыя Нідэрланды. Каля 1500 г. Метраполітэн-музей (Нью-Ёрк)
-
Аднарог. XVI стагоддзе.
-
Шпалера «Аднарог абараняецца», з цыклу «Паляванне на аднарога». 1495—1505 г.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- А. Мацюхіна. Таямнічы свет мільфлёраў (фр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2015. Праверана 20 снежня 2015.
- Nicole de Reynes. Millefleurs, tapisserie (фр.). Encyclopædia Universalis. Праверана 20 снежня 2015.
- Le Fond Mille-Fleurs dans la Tapisserie de la Dame à la Licorne (фр.). Праверана 20 снежня 2015.