Мілюты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Мілюты
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
48140
Паштовыя індэксы
216632
Код АКАТП
Мілюты на карце Расіі ±
Мілюты (Расія)
Мілюты
Мілюты (Смаленская вобласць)
Мілюты

Мілюты[1] (руск.: Милюты) — вёска ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Кажухавіцкага сельскага паселішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1699 годзе згадваецца як вёска ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ[2].

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска Мілюты абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Мілюты не вярнулі БССР[3].

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
  2. НГАБ у Мінску, ф. 1817, воп. 1, спр. 37, с. 415
  3. Трусаў А. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.