Мілі Бобі Браўн
Мілі Бобі Браўн | |
---|---|
брыт. англ.: Millie Bobby Brown | |
![]() | |
Дата нараджэння | 19 лютага 2004[1] (18 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесія | актрыса, мадэль, кінаактрыса, прадзюсар |
Узнагароды |
прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле[d] (2017) Saturn Award for Best Performance by a Younger Actor in a Television Series[d] (2017) MTV Movie & TV Award for Best Performance in a Show[d] (2017) MTV Movie & TV Award for Best Performance in a Show[d] (2018) Teen Choice Award for Choice TV Actress Fantasy/Sci-Fi[d] (2018) |
IMDb | ID 5611121 |
![]() |
Мілі Бобі Браўн (англ.: Millie Bobby Brown; нар. 19 лютага 2004, Марбелья) — англійская актрыса, мадэль і прадзюсар. Найбольш вядомая, як выканаўца ролі дзяўчынкі Адзінаццаць у серыяле «Дзіўныя рэчы». За гэтую ролю актрыса атрымала намінацыю на прайм-таймавую прэмію «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў драматычным серыяле ва ўзросце 13 гадоў. Таксама Браўн стала самай маладой персонай у спісе Time 100 і самым маладым паслом добрай волі ЮНІСЕФ.
Ранняе жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Мілі Бобі Браўн нарадзілася 19 лютага 2004 года ў бальніцы HC International Hospital у горадзе Марбелья (Малага, Іспанія)[4]. Трэцяя з чатырох дзяцей англійскіх бацькоў Келі і Роберта Браўнаў[5]. Ва ўзросце чатырох гадоў Мілі разам са сваёй сям’ёй перабралася ў Борнмут, у Вялікабрытанію, а затым, праз чатыры гады, пераехала ў Арланда (штат Фларыда, ЗША)[6]. Нарадзілася з частковай глухатой на адно вуха, паступова губляючы слых на гэтым вуху на працягу некалькіх гадоў[7].
Акцёрская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачатак акцёрскага шляху[правіць | правіць зыходнік]
У 2013 годзе Браўн дэбютавала ў якасці запрошанай актрысы ў фэнтэзійным драматычным серыяле ABC «Аднойчы ў Краіне цудаў[en]», спін-офе тэлесерыяла «Аднойчы ў казцы», у ролі маленькай Алісы. У 2014 годзе сыграла галоўную ролю ў паранармальным драматычным трылеры BBC America[en] «Зламыснікі[en]» у ролі Мэдзісан O’Донел[8]. Затым яна з’явілася ў паліцэйскай драме CBS «Марская паліцыя: Спецаддзел[en]», у сіткоме ABC «Амерыканская сямейка[en]» і ў драматычным серыяле ABC «Анатомія жарсці».
Акцёрскі прарыў[правіць | правіць зыходнік]
З 2016 года Браўн выконвае ролю Адзінаццаці ў навукова-фантастычным серыяле Netflix «Дзіўныя рэчы»[9].
Яе роля атрымала прызнанне крытыкаў, і яна была намініравана на Прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую жаночую ролю ў драматычным серыяле і на Прэмію «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў драматычным тэлесерыяле[en]. Разам са сваімі калегамі па серыяле была ўзнагароджана Прэміяй Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі ансамбль у драматычным серыяле[en][10], а таксама атрымала Прэмію «Сатурн» за найлепшую ролю маладога акцёра ці актрысы ў тэлесерыяле[en][11].
У лістападзе таго ж года з’явілася разам з Birdy[en] у відэакліпе на песню Sigma[en] «Find Me»[12]. З таго ж часу здымаецца ў рэкламных роліках кампаніі Citigroup[en][13]. У студзені 2017 года дэбютавала ў агенцтве Calvin Klein[en][14]. Праз месяц падпісала кантракт з мадэльным агенцтвам IMG Models[en][15]. Улетку 2018 года знялася ў рэкламе італьянскага брэнда Moncler[en][16].
У 2019 годзе Мілі Браўн дэбютавала ў кіно, зняўшыся ў сіквеле фільма «Гадзіла[en]» — «Гадзіла 2: Кароль монстраў[en]»[17]. Пазней яна вярнулася да той жа ролі ў фільме «Гадзіла супраць Конга[en]»[18], рэліз якога адбыўся 24 сакавіка 2021 года.
У студзені 2018 года актрыса была абрана на галоўную ролю і на прадзюсіраванне адаптацыі[en] рамана «Загадкі Энолы Холмс[en]»[19][20], а таксама выканала ролю расказчыка ў праекце Дарэна Аранофскі[en] «Сферы: Песні прасторы-часу[en]»[21].
20 красавіка 2018 года Мілі Бобі Браўн стала самай маладой персонай, калі-небудзь уключанай у спіс самых уплывовых людзей свету па версіі часопіса Time[en][22].
21 лістапада 2018 года стала Паслом Добрай волі ЮНІСЕФ[23][24]. У тым жа месяцы EA Games абвясціла, што Браўн супрацоўнічае з праграмістамі The Sims 4[en] у межах праекту Sims 4 Positivity Challenge[25].
Актрыса была прызнана часопісам «Time» адным з самых уплывовых падлеткаў 2017 і 2018 гадоў[26][27]. Таксама «The Hollywood Reporter» назваў Браўн у ліку трыццаці найлепшых зорак Галівуда ва ўзросце да васемнаццаці гадоў[28].
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Перыядычна пражывае ў Лондане, у Лос-Анджэлесе, Каліфорнія[29] і ў Атланце, Джорджыя[30]. Яна і яе калега па здымках Ноа Шнап[en] былі найлепшымі сябрамі з таго часу, як зняліся ў серыяле Netflix «Дзіўныя рэчы»[31]. Па стане на 2021 год, яна знаходзілася ў адносінах з Джэйкам Бонджові, сынам рок-зоркі Джона Бон Джові[en][32].
Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Кіно[правіць | правіць зыходнік]
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Сферы: Песні прасторы-часу[en] | Spheres: Songs of Spacetime | Расказчык | |
кар | Забойства ў экспрэсе «Армігуэра» | Asesinato en el Hormiguero Express | Мілі Браўн | |
ф | Гадзіла 2: Кароль монстраў[en] | Godzilla: King of the Monsters | Мэдзісан Расел | |
ф | Энола Холмс[en] | Enola Holmes | Энола Холмс | |
ф | Гадзіла супраць Конга[en] | Godzilla vs. Kong | Мэдзісан Расел | |
ф | Энола Холмс 2[en] | Enola Holmes 2 | Энола Холмс |
Тэлебачанне[правіць | правіць зыходнік]
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
2013 | с | Аднойчы ў Краіне цудаў[en] | Once Upon a Time in Wonderland | Маладая Аліса (2 эпізоды) |
2014 | с | Зламыснікі[en] | Intruders | Мэдзісан О’Донел (8 эпізодаў) |
2014 | с | Марская паліцыя: Спецаддзел[en] | NCIS | Рэйчэл Барнс (эпізод: «Parental Guidance Suggested») |
2015 | с | Амерыканская сямейка[en] | Modern Family | Лізі (Эпізод: «Closet? You'll Love It!») |
2015 | с | Анатомія жарсці | Grey's Anatomy | Рубі (Эпізод: «I Feel the Earth Move») |
2016—н.ч. | с | Дзіўныя рэчы | Stranger Things | Адзінаццаць (34 эпізоды) |
Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Millie Bobby Brown // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ https://www.diariosur.es/marbella-estepona/origenes-marbellies-millie-20171113202337-nt.html
- ↑ https://brasil.elpais.com/brasil/2017/11/09/estilo/1510232929_445754.html
- ↑ Sedano, Jon. Los orígenes marbellíes de Millie Bobby Brown, la joven estrella de 'Stranger Things' , Vocento (15 лістапада 2017). Праверана 1 жніўня 2018.
- ↑ 'Stranger Things' Star's Father Demands Cash From Agents to Represent Her (Exclusive) . The Hollywood Reporter (4 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2017.
- ↑ Miller, Gregory E.. At 13, 'Stranger Things' star Millie Bobby Brown is an icon in the making . New York Post (15 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2017.
- ↑ Birnbaum, Debra. How 'Stranger Things' Star Millie Bobby Brown Made Eleven 'Iconic' and Catapulted Into Pop Culture . Variety (31 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2017.
- ↑ John Simm and Mira Sorvino Start Filming BBC AMERICA's Intruders as James Frain, Tory Kittles, and Millie Brown Join Cast (недаступная спасылка). BBC Worldwide (24 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2016. Праверана 10 сакавіка 2018.
- ↑ Andreeva, Nellie. Duffer Bros. Netflix Supernatural Drama Series Sets Young Cast, Gets Title . Deadline.com (20 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2018.
- ↑ Lincoln, Ross A.. 'Stranger Things' Season 2 Cast Photo Reveals Who Returns From The Upside Down . Deadline.com (4 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2017.
- ↑ а б 22017 Saturn Awards Nominations Led by 'Rogue One' and 'The Walking Dead' . Collider (6 сакавіка 2017).
- ↑ Stone, Natalie. Watch Stranger Things' Millie Bobby Brown Star in Birdy and Sigma's New Music Video 'Find Me' . People (3 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2016. Праверана 4 лістапада 2016.
- ↑ Citi Launches Digital Campaign To Spark a Nationwide Conversation About Money . Business Wire (21 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2017.
- ↑ Overdeep, Meghan. Stranger Things Star Millie Bobby Brown Is Officially a Calvin Klein Model . InStyle (23 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 20172017-01-24. Праверана 5 чэрвеня 2022.
- ↑ Kirkpatrick, Emily. Millie Bobby Brown Officially Signs with a Major Modeling Agency . The Hollywood Reporter (13 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2017.
- ↑ Moncler Taps Millie Bobby Brown for Next Ad Campaign . WWD (2 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2019.
- ↑ Kit, Borys. 'Stranger Things' Breakout Millie Bobby Brown Set to Star in 'Godzilla' Sequel (Exclusive) . The Hollywood Reporter (27 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2019. Праверана 28 студзеня 2017.
- ↑ Murphy, Charles. Exclusive: ‘Deadpool 2’s’ Julian Dennison Joins ‘Godzilla vs. Kong’ (недаступная спасылка). That Hashtag Show (1 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 1 чэрвеня 2018.
- ↑ ‘Stranger Things’ Millie Bobby Brown In Legendary Film Deal To Produce & Star In Enola Holmes Mysteries . Deadline.com (9 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2018.
- ↑ Милли Бобби Браун сыграет главную роль в экранизации фильма о сестре Шерлока Холмса . Праверана 11 чэрвеня 2020.
- ↑ Keslassy, Elsa. ‘Stranger Things’ Star Millie Bobby Brown to Narrate Darren Aronofsky’s ‘Spheres’ (англ.) . Variety (16 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2020.
- ↑ Millie Bobby Brown becomes youngest person ever on Time 100 list . www.independent.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2018.
- ↑ Millie Bobby Brown named UNICEF’s youngest-ever Goodwill Ambassador . Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2018.
- ↑ Millie Bobby Brown: 'I've been bullied: that inspires me' . BBC. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2018.
- ↑ Introducing The Sims 4 Positivity Challenge with Millie Bobby Brown . Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2018.
- ↑ The 30 Most Influential Teens of 2017 . Time (3 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2020.
- ↑ TIME's 25 Most Influential Teens of 2018 . Time (7 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2019.
- ↑ Hollywood's Top 30 Stars Under Age 18 . The Hollywood Reporter (8 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2018.
- ↑ Ziegler, Maddie. Millie Bobby Brown . Interview (25 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2016.
- ↑ Birnbaum, Debra. How 'Stranger Things' Star Millie Bobby Brown Made Eleven 'Iconic' and Catapulted Into Pop Culture . Variety (31 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2017.
- ↑ May 27, Skyler Caruso. Millie Bobby Brown and Noah Schnapp's Friendship Timeline (англ.) . PEOPLE.com.
- ↑ Crowley, James. Millie Bobby Brown’s Boyfriend History: Everything To Know About Her Romance With Jake Bongiovi(нявызн.) . Hollywood Life (25 мая 2022).
- ↑ 2017 Emmy® Awards Nominations for Programs Airing June 1, 2016 – May 31, 2017 . Academy of Television Arts & Sciences (13 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 July 2017.
- ↑ Emmys Nominations List 2018 – Variety . Variety (12 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 July 2018.
- ↑ Nolfi, Joely (14 December 2016). "SAG Awards nominations 2017: See the full list". Entertainment Weekly. https://www.ew.com/article/2016/12/14/2017-sag-awards-nominations. Retrieved on 14 December 2016.
- ↑ Gonzalez, Sandra. SAG Awards nominations 2018: The complete list . CNN (13 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 December 2017.
- ↑ SAG Awards 2020: The Complete List of Nominations , TheWrap (December 11, 2019).
- ↑ McNary, Dave. 'Black Panther,' 'Walking Dead' Rule Saturn Awards Nominations . Variety (15 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2018.
- ↑ Mancuso, Vinnie. 'Avengers: Endgame', 'Game of Thrones' Lead the 2019 Saturn Awards Nominations . Collider (15 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2019. Праверана 24 жніўня 2019.
- ↑ Get Out Leads the Nominations for MTV's First Ever Movie & TV Awards . People (6 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2017.
- ↑ Nordyke, Kimberly. MTV Movie & TV Awards: 'Black Panther,' 'Stranger Things' Top Nominations . The Hollywood Reporter (3 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Мілі Бобі Браўн на сайце «Internet Movie Database»