Перайсці да зместу

Міміка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міміка як частка выразных рухаў — перадусім спосаб чалавека данесці свае эмоцыі да іншых. Чым лепш развітыя «мімічныя мышцы» твару, тым шырэйшы эмацыйны арсенал чалавека і тым вышэйшая яго эмацыйная выразнасць.

Мі́міка (ад стар.-грэч.: μιμικός — «пераймальны») — выразныя рухі мышцаў твару; адна з форм выяўлення пачуццяў і настрою чалавека[1].

Адрозніваюць міміку міжвольную і свядомую (міміку акцёра). У тэатры міміка — важны элемент акцёрскага мастацтва; дапамагае акцёру стварыць сцэнічны вобраз, выявіць псіхалагічную характарыстыку, фізічны і душэўны стан персанажа[1].

На міміцы пабудавана мастацтва пантамімы[1].