Мінай Піліпавіч Шмыроў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мінай Піліпавіч Шмыроў
1967 CPA 3487.jpg
Паштовая марка з серыі «Партызаны Вялікай Айчыннай вайны — Героі Савецкага Саюза»
Мянушка Бацька Мінай
Дата нараджэння 23 снежня 1891(1891-12-23)
Месца нараджэння вёска Пунішча,
Веліжскі павет,
Віцебская губерня,
Расійская імперыя цяпер Віцебскі раён Віцебскай вобласці,
Дата смерці 3 верасня 1964(1964-09-03) (72 гады)
Месца смерці горад Віцебск,
Беларуская ССР
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Russian Soviet Federative Socialist Republic (1918–1937).svg РСФСР
Red Army flag.svg СССР
Званне
Генерал-маёр
Камандаваў 1-я Беларуская партызанская брыгада
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расіі
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
У адстаўцы ганаровы грамадзянін г. Віцебска
Commons-logo.svg Мінай Піліпавіч Шмыроў на Вікісховішчы

Мінай Піліпавіч ШМЫРОЎ, партызанскі псеўданім Бацька Мінай (1 (23) снежня 1891, в. Пунішча Веліжскага павета Віцебскай губерні — 3 верасня 1964, Віцебск) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У арміі з 1913 года. Быў удзельнікам Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны, баёў супраць войск Краснова, Карнілава, Юдзеніча, арганізатарам першага партызанскага атрада ў Віцебскай губерні. 3 1921 г. быў камандзірам атрада па барацьбе з бандытызмам на Віцебшчыне.

У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 г. ён арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад у Суражскім раёне, які потым увайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады. Гэтая брыгада ўдзельнічала ў абароне «Віцебскіх варот». Партызаны «Бацькі Міная» наносілі ўдары па жалезных дарогах, шашы, водных камунікацыях, узрывалі масты і склады, пускалі пад адхон эшалоны гітлераўцаў. Спрабуючы захапіць партызанскага кіраўніка, фашысты ў кастрычніку 1941 г. узялі заложнікамі чатырох яго дзяцей, сястру і маці жонкі. Спробы партызан вызваліць сям'ю партызанскага камандзіра не ўдаліся. 14 лютага 1942 года пасля чатырох месяцаў катаванняў дзеці і сваякі Шмырова былі расстраляны.

15.08.1944 г. за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць гітлераўскіх захопнікаў, М. П. Шмырову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны быў на савецкай і гаспадарчай рабоце ў Віцебску. Член ЦВК БССР у 1935—1937 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1963 гг.

Ганаровы грамадзянін Віцебска.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Вобраз у мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

  • Верш Аркадзя Куляшова «Балада пра чатырох заложніках», якое распавядае пра Бацьку Міная, быў пакладзены на музыку і ўвайшло ў рэпертуар ВІА «Песняры».
  • Трагедыя сям'і Шмырова натхніла беларускага паэта Якуба Коласа на напісанне верша «Бацьку Мінаю».[1]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белевич, А. П. У батьки Миная / А. П. Белевич. — М., 1978. — 103 с. — (Герои Советской Родины).
  • Бялевіч, А. Мінай Шмыроў / А. Бялевіч. — Мн., 1969. — 131 с.
  • Васильева, М. П. По следам героя / М. П. Васильева. — Мн., 1974. — 64 с.
  • Подлипский, А. Детям батьки Миная / А. Подлипский // Народнае слова. — 2007. — 12 чэрв. — С. 6.
  • Саблин, В. В. Батька Минай : документальная повесть / В. В. Саблин. — Мн., 1959. — 240 с.
  • Швядовіч, У. Мінай Шмыроў: "Я не змог зберагчы дзяцей, і гэтая думка мяне страшна мучыць". // Наша гісторыя, № 1, 2018, с. 14-18. ISBN 2617-2305
  • Шмырёв М. Ф. / авт. текста С. А. Аслезов. — Мн., 1978. — 32 с. — (Жизнь — подвиг).
  • Шмырёв Минай Филиппович // Долготович, Б. Д. Почётные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Мн., 2008. — С. 69—70.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]