Мінас Анор

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мінас-Тырыт)
Перайсці да: рух, знайсці
Мінас Анор (Мінас Тырыт)
Горад
выява
План горада
Прыналежнасць

Гондар

Народ

Народ Гондара

Кіраўнік (III эпоха)

Дэнетар, Арагорн

Мяжуе з

Дэнетар, Арагорн

Край Міжзем'я

Цэнтральны ўсход

Commons-logo.svg [[commons:Category: Commons-logo.svg Minas Tirith на Вікісховішчы|Медыяфайлы па тэме]] на Вікісховішчы

Мі́нас Ано́р (Мі́нас Ты́рыт) (англ.: Minas Tirith) — у легендарыуме Толкіна, горад і замак у Міжзем'і, сталіца Гондара з другой паловы Трэцяй Эпохі. Першапачаткова ён быў пабудаваны дзеля аховы былой сталіцы каралеўства, Асгіліята, ад нападу з захаду, але стаў сталіцай, калі Асгіліят прыйшоў у заняпад пасля Вялікай Чумы. Мінас Тырыт часцяком згадваецца як «Белы горад» і горад каралёў. Рахірым гэта месца завуць Мундбург. У кульмінацыі кнігі «Уладар Пярсцёнкаў» горад трапляе пад асаду саюзных войскаў Мордара, вядомую як бітва на Пеленорскіх палях.

Горад[правіць | правіць зыходнік]

Найвялікшы замак дабра ў Міжзем'і. Ён складаецца з сямі кругоў (узроўняў). На самым верхнім знаходзіцца цытадэль і Белая Вежа Гондара. Там жа стаіць і Белае дрэва — сімвал Гондара.

Дата пачатку будаўніцтва невядома. Першым кіраўніком быў Анарыён (сын Элендзіла) разам з Ісілдурам.

У 2 г. Трэцяй Эпохі Ісілдур прынёс у горад расток Белага дрэва. У 1640 г. з прычыны вялікай эпідэміі чумы ў Асгіліяце (пры гэтым і смерці караля) сталіца аўтаматычна перайшла сюды. У 2698 г. перайменаванне Мінас Анора ў Мінас Тырыт. У 3019 г. калі і адбываліся падзеі Уладара Пярсцёнкаў, горад быў асаджаны арміямі Мордара і інш. Перамаглі Гондар і Рохан.

Пасля каранацыі Арагорна (Элессара) горад зноў стаў называцца Мінас Анор.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]