Міндора
Міндора | |
---|---|
тагальск. Mindoro | |
![]() Пляж у паўночнай частцы вострава | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 10 571,8 км² |
Найвышэйшы пункт | 2 585[1] м |
Насельніцтва | 1 238 573 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 117,16 чал./км² |
Размяшчэнне | |
12°56′ пн. ш. 121°05′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Філіпінскі архіпелаг |
Краіна | |
![]() |
Міндо́ра[2] (тагальск.: Mindoro) — востраў у складзе групы астравоў Лусон Філіпінскага архіпелага (Філіпіны).
Знаходзіцца на поўдзень ад вострава Лусон і аддзелены ад яго пралівам Вердэ. Ад суседніх астравоў аддзелены пралівамі Таблас і Міндора. Плошча вострава складае 9800[2][3] (9735[4], 10571,8[1]) км². Даўжыня берагавой лініі 618,8[1] км. Рэльеф пераважна горны, каля берагоў узгорыстыя раўніны. Вышыні да 2585[1] м (гара Алькон, 2582 м[5]). Клімат субтрапічны, мусонны. Растуць вільготныя субтрапічныя лясы, уздоўж узбярэжжа месцамі мангры.
Адміністрацыйна востраў дзеліцца на Заходні Міндора і Усходні Міндора. Буйнейшыя гарады — Калапан, Мамбураа. Насельніцтва займаецца вырошчваннем какосавых пальмаў, рысу, цукровага трыснягу, рыбалоўствам. Развіты турызм.
На востраве знаходзіцца нацыянальны парк Маўнт-Ігліт — Бако (англ.: Mt. Iglit-Baco National Park[6]).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1975 год — 571 тыс. чал.[3]
- 2000 год — 1 062 068 чал. (разам з прылеглымі астравамі)[4]
- 2010 год — 1 238 573 чал. (разам з прылеглымі астравамі)[4]
Зноскі
- ↑ а б в г ISLANDS Web Site // United Nations Environment Programme (UNEP) Архівавана 28 красавіка 2019. (англ.)
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
- ↑ а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 282. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ а б в Mindoro // Encyclopaedia Britannica (англ.)
- ↑ Миндоро // Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)
- ↑ Mt. Iglit-Baco National Park // UNESCO World Heritage Centre (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міндора // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 380. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 282. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Миндоро // Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)
- ISLANDS Web Site // United Nations Environment Programme (UNEP) Архівавана 28 красавіка 2019. (англ.)
- Philippines: Island of Mindoro // World Wildlife Fund (англ.)
- Mindoro // Encyclopaedia Britannica (англ.)
- Остров Миндоро, Филиппины // Филиппины.ru (руск.)