Мінойская кераміка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Піфасы з медальёнамі» ў Кноскім палацы

Мінойская кераміка — характэрная кераміка мінойскай культуры бронзавага веку на Крыце. У археалагічным музеі Іракліяна дзейнічае аддзел мінойскай керамікі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ ў эпоху неаліту на тэрыторыі Крыта існавала керамічная традыцыя. Даследчыкі XIX — пачатку XX стагоддзяў знаходзілі падабенства паміж матывамі сасудаў бутмірскай культуры, якія прадстаўлялі сабой, у сваю чаргу, развіццё традыцыі імпрэсіі, і мінойскай керамікі стылю Камарэс. Цяпер сувязь паміж бутмірскай і мінойскай культурамі ўяўляецца сумніўнай.

Крыцкая кераміка карысталася шырокім попытам за межамі вострава. Посуд з алеем і пахошчамі быў выяўлены на розных астравах Эгейскага мора, на мацерыковай Грэцыі, Кіпры, на ўзбярэжжы Сірыі і Егіпта, што сведчыць пра шырокую сетку гандлёвых кантактаў мінойцаў. Вяршынямі мінойскай мастацтва з'яўляюцца вазы ў стылі Камарэс і ў марскім стылі.

Рэстаўрацыя фрагмента фрыза Кноскага палаца з выявай мінойскай керамікі: нестарыда, ольпа, піфас і рытон

Мінойская кераміка адрозніваецца вялікай разнастайнасцю мастацкіх стыляў — як вазапісу, так і афармлення сасудаў. Дзякуючы такой разнастайнасці сістэма датыроўкі перыядаў развіцця мінойскай культуры, якую ўпершыню прапанаваў Артур Эванс у пачатку 20 стагоддзя, заснаваная на стылях мінойскай керамікі (пазней яе развіў грэчаскі археолаг Нікалаас Платон(руск.) бел. на падставе гісторыі развіцця Кноскага палаца). У наш час атрымлівае распаўсюджанне новы метад, заснаваны на геалагічным аналізе грубых, звычайна недэкарыраваных абломкаў керамікі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Betancourt, Philip P.(англ.) бел. 1985. The History of Minoan pottery Princeton University Press. A handbook.
  • Preziosi, Donald(англ.) бел. and Louise A. Hitchcock 1999 Aegean Art and Architecture ISBN 0-19-284208-0
  • Platon, Nicolas(руск.) бел., Crete (translated from the Greek), Archaeologia Mundi series, Frederick Muller Limited, London, 1966
  • Hutchinson, Richard Wyatt, Prehistoric Crete, many editions hardcover and softcover
  • Matz, Friedrich(англ.) бел., The Art of Crete and Early Greece, Crown, 1962
  • Mackenzie, Donald A., Crete & Pre-Hellenic, Senate, 1995, ISBN 1-85958-090-4
  • Palmer, L. A., Mycenaeans and Minoans, multiple editions
  • Willetts, The Civilization of Ancient Crete, Barnes & Noble, 1976, ISBN 1-56619-749-X
  • Betancourt, Philip P. The History of Minoan Pottery is a standard work.
  • MacGillivray, J. A. 1998. Knossos: Pottery Groups of the Old Palace Period BSA Studies 5. (Брытанская школа ў Афінах) ISBN 0-904887-32-4 Bryn Mawr Classical Review 2002
  • Walberg, Gisela. 1986. Tradition and Innovation. Essays in Minoan Art (Mainz am Rhein: Verlag Philipp Von Zabern)
  • Dartmouth College: Бібліяграфія (see Pottery)
  • Edey, Maitland A., Lost World of the Aegean, Time-Life Books, 1975

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]