Мінскі гарадскі педагагічны каледж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінскі гарадскі педагагічны каледж
Дата заснавання 1921
Тып педагагічнае вучылішча[d]
Размяшчэнне
pedkol.minsk.edu.by

Мінскі гарадскі педагагічны каледж (МГПК) — сярэдне-спецыяльная ўстанова адукацыі ў Мінску, якая рыхтуе спецыялістаў па выхаванні дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Размешчаны па адрасе вул. Макаёнка, 29.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Менскі беларускі педагагічны тэхнікум (МБПТ) створаны ў 1921 г. на базе 1 і 2-га аддзяленняў Менскага інстытута народнай адукацыі[1]. Яго першым дырэктарам стаў А. А. Сцепуржынскі[2]. З 1922 г. па 1931 г. Менскі Белпедтэхнікум насіў імя У. М. Ігнатоўскага[1]. Будынак тэхнікума размяшчаўся па вуліцы Савецкай, 107. Да 1925 года педтэхнікум рыхтаваў настаўнікаў пачатковых класаў, у 1925 годзе адкрылася дашкольнае аддзяленне[2].

У красавіку 1937 годзе педагагічныя тэхнікумы перайменаваны ў педагагічныя вучылішчы[1], адпаведна Белпедтэхнікум перайменаваны ў Менскае дзяржаўнае педагагічнае вучылішча Народнага камісарыята асветы БССР[2]. У 1939 г. Мінскаму педагагічнаму вучылішчу прысвоена імя Н. К. Крупскай[1].

З 1941 па 1944 гады ў сувязі з нямецкай акупацыяй Мінска педвучылішча часова спыніла існаванне, а ў 1944 годзе аднавіла сваю дзейнасць[2]. У першыя паваенныя гады ажыццяўляла падрыхтоўку навучэнцаў на двух аддзяленнях — пачатковай адукацыі і дашкольнай адукацыі[1]. У той час вучылішча размяшчалася па вуліцы Захарава, 59[2].

У 1956 годзе загадам Міністэрства асветы БССР МПВ імя Крупскай было закрыта. Ізноў адкрыта ў 1965 годзе ў адпаведнасці з распараджэннем Савета Міністраў БССР на базе Смалявіцкага педагагічнага вучылішча[2].

У 1982 годзе вучылішча было падзелена на 2 навучальных установы: педагагічнае вучылішча № 1 (дашкольнае) і № 2, якое рыхтавала настаўнікаў пачатковых класаў[2]. У 1995 г. Мінскае педвучылішча № 1 атрымала імя М. Танка[1]. Пазней ім быў нададзены статус каледжаў. У 2004 годзе каледжы былі рэарганізаваны і далучаны да вышэйшых навучальных устаноў[3], дадзены каледж апынуўся структуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка[1].

У 2016 годзе рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта створана дзяржаўная ўстанова адукацыі Мінскі гарадскі педагагічны каледж, які здзяйсняе падрыхтоўку па спецыяльнасцях «Пачатковая адукацыя» і «Дашкольная адукацыя»[2].

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё Минский белорусский педагогический техникум
  2. а б в г д е ё ж Мінскі гарадскі педагагічны каледж. Гісторыя(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2023. Праверана 7 красавіка 2017.
  3. Когда уходят в детство Архівавана 22 студзеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • pedkol.minsk.edu.by — афіцыйны сайт Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа