Мінскае рэальнае вучылішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінскае рэальнае вучылішча
Заснавана 1880
Тып рэальнае вучылішча
Вучняў 113-268
Адрас вул. Захар’еўская

Мінскае рэальнае вучылішча — сярэдняя навучальная ўстанова, якая працавала ў Мінску і знаходзілася на рагу Захар’еўскай і Паліцэйскай (цяпер скрыжаванне праспекта Незалежнасці і вуліцы Янкі Купалы[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мінскае рэальнае вучылішча было ўрачыста адкрыта 1 ліпеня 1880 года. Праз дзесяць гадоў яго гадаванцамі было 113 юных гараджан, а да 1913-га іх колькасць вырасла да 268 чалавек[1].

Вучылішча мела некалькі кабінетаў: натуральна-гістарычны, механічны, фізічны, малявальны і іншыя. Тут жа працавалі бібліятэка і лабараторыя. Вялікая ўвага надавалася ў навучальнай установе і фізічнай падрыхтоўцы. У пачатку XX стагоддзя адмыслова для заняткаў гімнастыкай быў узведзены яшчэ адзін корпус. Навучанне не абмяжоўвалася рамкамі «сухой» тэорыі: для маладых людзей іх настаўнікі праводзілі экскурсіі на мінскія прадпрыемствы. Для многіх выпускнікоў вучылішча яно было стартавай пляцоўкай для іх сур’ёзнай кар’еры. Яны працягвалі сваю адукацыю ў Маскоўскім, Пецярбургскім, Харкаўскім тэхналагічным  (руск.), а таксама Рыжскім політэхнічным інстытутах[1].

Пасля рэвалюцыі 1917 года вучылішча спыніла сваё існаванне. У канцы 1920-х гадоў тут, па адрасе Савецкая, 107, працаваў Мінскі дзяржаўны беларускі педагагічны тэхнікум імя Усевалада Ігнатоўскага[1], ў другой палове 1940-х гадоў — сярэдняя школа № 42.

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца дакументы, звязаныя з існаваннем Мінскага рэальнага вучылішча[2].

Будынак[правіць | правіць зыходнік]

Мінскае рэальнае вучылішча па вул. Захар’еўскай

Будынак для вучылішча быў спраектаваны мінскім губернскім архітэктарам Канстанцінам Увядзенскім.

Ваенныя бамбёжкі 1941 года пашкадавалі будынак былога рэальнага. На фотаздымках канца 40-х яно захавана яшчэ цэлым. А 1950 (год 70-годдзя вучылішча), відаць, стаў для яго фатальным. На здымку, зробленым у гэты час, грузавікі вязуць у нябыт матэрыяльныя «часцінкі» яго гісторыі. У нашы дні на месцы навучальнай установы — праезная частка праспекта Незалежнасці (з боку невялікага гастранома на рагу з вуліцай Янкі Купалы)[1].

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]