Мінская ЦЭЦ-5

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мінская ЦЭЦ-5
Мінская ЦЭЦ-5.jpg
Мінская ЦЭЦ-5 і канал з вадасховішча Земснарад
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Месцазнаходжанне Flag of Belarus.svg Беларусь
Статус дзеючая
Увод у эксплуатацыю 1999
Асноўныя характарыстыкі
Электрычная магутнасць, МВт 729 МВт
Сайт tec5.by
На карце
Мінская ЦЭЦ-5 (Беларусь)
Мінская ЦЭЦ-5
Мінская ЦЭЦ-5
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

ЦЭЦ-5 — філіял РУП «Мінскэнерга» — прадпрыемства энергетыкі каля гарадскога пасёлка Рудзенск. Забяспечваецца тэхнічнай вадой з вадасховішча Земснарад. Размешчана ў 40 км ад Мінска паблізу пасёлка Рудзенск. З’яўляецца самай маладой электрастанцыяй Беларускай энергасістэмы і першай вялікай цеплавой электрастанцыяй ў СНД. Унікальнасць станцыі заключаецца ў тым, што задумвалася яна як атамная ЦЭЦ. У сувязі з аварыяй на ЧАЭС, 1 ліпеня 1987 года пастановай ЦК КПСС было даручана закансерваваць будаванне станцыі. У 1990-я для мадэрнізацыі энергасістэмы Беларусі было прынята рашэнне перапрафіляваць атамную электрастанцыю ў цеплаэлектрацэнтраль на арганічным паліве[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Інтэрнат № 1 Мінскай ЦЭЦ-5 у Дружным на вул. Чэпіка 7, таблічка
Мінская ЦЭЦ-5 і вадасховішча Земснарад
  • Паводле пастановы ЦК КПСС і Рады Міністраў БССР ад 26 чэрвеня 1980 года, у 1988-м павінна была быць запушчана Мінская атамная цеплаэлектрацэнтраль[2].
  • Пастановай Рады Міністраў БССР ад 13 лютага 1981 года выбар пляцоўкі для будавання атамнай ЦЭЦ быў вызначаны на землях калгасаў Пухавіцкага раёна ў 25 км ад мяжы перспектыўнага які развіваецца горада Мінска[3].
  • 4 траўня 1982 г. загадам Мінэнерга СССР № 253 арганізавана Дырэкцыя будаванай Мінскай АТЭЦ. 10 траўня 1982 г. загадам Мінэнерга СССР № 92К на пасаду дырэктара Мінскай АТЭЦ прызначаны Віктар Іванавіч Шаманоўскі.
  • 1993 г. у сувязі з будаўніцтвам Мінскай ЦЭЦ5 былы знесена в. Бор (Дрычынскі сельсавет)[4].
  • 24 сакавіка 1998 г. Сяргей Рыгоравіч Мелехавец быў прызначаны дырэктарам.
  • 4 жніўня 1999 года быў уведзены ў эксплуатацыю першы энергаблок магутнасцю 330 МВт.
  • 2010 — пачатак будавання другога энергаблока ЦЭЦ-5.
  • З 3 лютага 2003 г. Кішко Уладзімір Уладзіміравіч прызначаны дырэктарам.
  • 25 снежня 2011: а 16:08 адбылося першае падключэнне другога энергаблока ЦЭЦ-5 да энергасістэмы Беларусі.
  • 19 ліпеня 2012 года ўведзены ў эксплуатацыю другі энергаблок ПГУ-399 МВт[5].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Труба ЦЭЦ-5, вышыня складае 240 метраў, што прыблізна адпавядае вышыні 80-павярховага дома[6].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://news.tut.by/society/573376.html
  2. https://citydog.by/long/druzhny/
  3. http://urok.shkola.of.by/kraj-puhavicki-fakti-padzei-lyudzi-krayaznachi-kalyandar.html?page=2
  4. Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  5. http://www.tec5.by/histordate.html
  6. http://www.gorka.by/?p=24030&fbclid=IwAR2d4K-a6jCFUjx5w3-6iJC3byoocod34HImTey3TssNy_PlIemQ-xaObHU