Мінская група АБСЕ
Мінская група АБСЕ (англ.: The OSCE Minsk Group) — група сустаршыняў краін-членаў АБСЕ, якая ўзначальвала працэс мірнага вырашэння нагорна-карабахскага канфлікту паміж Арменіяй і Азербайджанам.
У сакавіку 1992 года была створана Мінская група АБСЕ і вызначаны мандат будучай мірнай канферэнцыі. На канферэнцыі Арменія і Азербайджан былі прызнаныя бакамі канфлікту, а азербайджанская і армянская абшчыны Нагорнага Карабаха — зацікаўленымі бакамі. Беларусь прапанавала сваю сталіцу ў якасці месца для канчатковых перамоваў, адсюль і ўзнікла назва «Мінская група».
Дзяржавамі-сустаршынямі групы з’яўляліся Расія, ЗША і Францыя, яе членамі — Беларусь як краіна, у якой у адпаведнасці з рашэннямі АБСЕ павінна прайсці мірная канферэнцыя па ўрэгуляванні нагорна-карабахскага канфлікту, Германія, Італія, Турцыя, Фінляндыя і Швецыя, а таксама Азербайджан і Арменія.
8 жніўня 2025 года прадстаўнікі Азербайджана і Арменіі, пры пасрэдніцтве Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, прынялі сумесную дэкларацыю аб мірным урэгуляванні паміж Баку і Ерэванам і стварэнні транспартнага калідора паміж дзвюма закаўказскімі рэспублікамі[1].
АБСЕ прывітала Сумесную заяву ад 8 жніўня 2025 года, заявіўшы, што гатова выканаць сваю задачу па рэалізацыі пагаднення[2]. Расія і Францыя таксама падтрымалі заклік да роспуску структур Мінскай групы АБСЕ[3][4].
1 верасня 2025 года Міністэрскі савет АБСЕ аднагалосна прыняў рашэнне аб закрыцці Мінскага працэсу АБСЕ і звязаных з ім структур[5].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Зварот Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева да Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі яго правасхадзіцельства спадара Ўільяма Дж. Клінтана Архівавана 4 сакавіка 2016. — Баку, 8 лютага 1999 года
- ↑ Азербайджан, Арменія і ЗША прынялі сумесную дэкларацыю аб мірным урэгуляванні
- ↑ OSCE welcomes the August 8 Joint Declaration signed in Washington D.C.
- ↑ Россия поддержала роспуск Минской группы ОБСЕ
- ↑ Армения/Азербайджан – Соглашение с целью нормализации отношений между Арменией и Азербайджаном (8 августа 2025 г.)
- ↑ ОБСЕ: Решение о закрытии Минского процесса принято единогласно