Мінская мужчынская гімназія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мінская гімназія)
Мінская мужчынская гімназія
Заснавана 1803
Закрыта 1919
Тып гімназія
Адрас Мінск, Губернатарская вул., 21

Мінская мужчынская гімназія — сярэдняя навучальная ўстанова Расійскай імперыі ў Мінску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У Гродзенскай і Мінскай губернях, далучаных да Расіі ў 1793—1795 гадах, ужо існавала 15 навучальных устаноў на ўзроўні сярэдняй школы, створаных польскай камісіяй па адукацыі паводле статуту 1783 года; у тым ліку ў Мінску.

Мінская гімназія была заснавана на месцы губернскай школы, якая, у сваю чаргу, была адкрыта ў 1799 годзе, спачатку як губернскае вучылішча. У 1803 годзе атрымала найменне гімназіі[1]. Размяшчалася яна ў будынку прысутных месцаў на Саборнай плошчы.

У 1812 годзе гімназічныя будынкі былі заняты французскімі, а затым рускімі войскамі пад шпіталь.

У 1819—1822 гадах тут дзейнічала таемнае таварыства, статут якога напісалі Адам Міцкевіч і Тамаш Зан.

З 1833 года скончыўшым гімназію было дадзена права на атрыманне пачатковага чыну XIV класа пры ўмове здавальняючага ведання рускай мовы і славеснасці.

У 1838 годзе было забаронена выкладанне ў гімназіі на польскай мове.

У 1844 годзе для гімназіі архітэктарам К. Хршчановічам был ўзведзены новы двухпавярховы каменны будынак на рагу вуліц Захар’еўскай і Губернатарскай вуліц.

У 1890 годзе ў гімназіі налічвалася 510 вучняў, у 1913 годзе — 640.

У жніўні 1915 — лютым 1918 года ў будынку гімназіі месціўся штаб Заходняга фронту рускай арміі, а сама гімназія 11 верасня 1915 года была эвакуіраваная ў Маскву, дзе 11 кастрычніка 1915 года аднавіла дзейнасць у памяшканні Педагагічнага інстытута імя П. Г. Шалапуціна. У жніўні 1918 года гімназія вярнулася ў Мінск.

У сакавіку 1919 года, згодна дэкрэту УЦВК ад 16 кастрычніка 1918 г. «Аб сярэдняй адукацыі» Мінская гімназія была ператворана у «Савецкую працоўную школу другой ступені № 2».

Будынак гімназіі, пабудованы ў 1844 годзе, быў напаўразбураны ў Айчынную вайну 1941—1945 гадах. і пасля вызвалення Мінска яго вырашылі не аднаўляць, ён быў разбураны ў 2-й палове 1940-х гадоў у працэсе рэканструкцыі вул. Леніна[2], на гэтым месцы сёння бульвар насупраць дамоў з нумарамі 9 і 11 па вуліцы Леніна.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак мужчынскай гімназіі быў пабудаваны ў 1844 годзе па праекце архітэктара Казіміра Хршчановіча ў стылі класіцызму. Мураваны прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак быў накрыты двухсхільным дахам. Карнізны пояс падзяляў сіметрычны галоўны фасад на два ярусы (ніжні апрацаваны рустам). Цэнтральная частка была вылучана рызалітам з галоўным уваходам, аформленым плоскімі лапаткамі. Рызаліт завяршаўся прамавугольным атыкам, вокны другога паверху аздабляліся паўцыркульнымі нішамі, на першым паверсе былі прамавугольныя. Планіроўка калідорная. З паўднёвага ўсходу да гімназіі быў прыбудаваны двухпавярховы корпус дабрачыннага мужчынскага пансіёна[2].

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя папячыцелі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мінскай мужчынскай гімназіі будынак // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Столетие Минской гимназии // Вестник «Русская школа». — 1904. — № 2.
  • Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. / А.Р. Раюк // Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія : зб. навук. арт. / уклад. і навук. рэд. А. У. Гурко ; рэдкал.: А. У. Гурко (гал. рэд.) [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. — Мінск : Беларус. навука, 2023. — Вып. 2. — С. 113—123.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]