Мінская мітраполія
Выгляд
| Мінская мітраполія | |
|---|---|
| | |
| Агульныя звесткі | |
| Краіна |
|
| Епархіяльны цэнтр | Мінск |
| Заснавана | 23 кастрычніка 2014 |
| Плошча |
|
| Кіраванне | |
| Кіруючы архірэй | Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін (Тупека) (з 25 жніўня 2020) |
| Статыстыка | |
| Прыходаў | 388 |
| Сайт | church.by |
| Карта | |
|
|
|
Мінская мітраполія — мітраполія Беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы на тэрыторыі Мінскай вобласці Беларусі. Аб’ядноўвае Мінскую, Барысаўскую, Маладзечанскую і Слуцкую епархіі. Утворана пастановай Свяшчэннага Сінода ад 23 кастрычніка 2014 года.[1]
Глава Мінскай мітраполіі мае тытул мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі. З моманту стварэння мітраполіі да 25 жніўня 2020 года кіруючым архірэем з’яўляўся мітрапаліт Павел (Панамароў). З 25 жніўня 2020 года пасаду кіруючага архірэя займае мітрапаліт Веніямін (Тупека).