Мінская (станцыя метро, Кіеў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Мінска»
укр.: Мінська
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Minska metro station Kiev 2011 02.jpg
Дата адкрыцця: 6 лістапада 1982 года
Праектная назва: Абалонь ІІ, Абалонь
Раён: Абалонскі
Тып платформаў: астраўная
Даўжыня платформаў, м.: 100
Шырыня платформаў, м.: 10
Узведзена: Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц: Маршала Цімашэнкі,
Мінскай плошчы,
Абалонскага праспекта
Размяшчэнне: Абалонскі масіў
Час адкрыцця: 05:24
Код станцыі: 211
Суседнія станцыі: Станцыя метро Герояў Дняпра, Кіеў і Станцыя метро Абалонь
Commons-logo.svg Мінска на Вікісховішчы
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
ЦЧ-2 «Абалонь»
Гэроіў Дніпра
Мінска
Абалонь
Пачайна BSicon BAHN.svg
Тараса Шаўчэнкі 
Кантрактова Плошча +аўт
Паштова плошча +рв
Майдан Нэзалэжнасці 
Службовая галіна да Хрэшчатыка
Службовая галіна да Клоўскай
Плошча Льва Талстога 
Алімпійска
Палац «Украіна»
Лыбідска
Дэмііўска +аўв
Галасііўска
Васількіўска
Выстаўковы Цэнтр
Іпадром +аўт
Тэрэмкы
Аўтавакзал «Тэрэмкы»
Вулыця Крэйсера «Аўрора»
Адэска
ЦЧ «Тэрэмкы»

«Мінска»[1] ці «Мінская» (укр.: «Мі́нська») — 24-я станцыя Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі Кіеўскага метрапалітэна паміж станцыямі «Абалонь» і «Гэроіў Дніпра». Была адкрыта 6 лістапада 1982 г. Пасажырапаток — 51,5 тыс. чал./суткі (2009 год). Назву атрымала ад шэрага аб’ектаў, якія размешчаны непадалёку ад станцыі — Мінскага раёна (цяпер — Абалонскі) і Мінскай плошчы.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя дробнага залажэння, першая аднаскляпеністая ў Кіеве. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Абсталяванне станцыі выканана ў стылі беларускіх народных арнаментаў. Платформа з абодвух тарцоў злучаная ўсходамі з двума падземнымі вестыбюля, сумешчаны з падземнымі пераходамі на Абалонскі праспект і вуліцы Маршала Цімашэнкі. Наземныя вестыбюлі адсутнічаюць. Абодва падземных пераходу маюць па 4 ўваходу-выхаду.

Абсталяванне[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктурнае рашэнне станцыі з’яўляецца камбінацыяй прыёмаў, якія не мелі да таго прамых аналагаў у кіеўскім метро: звод станцыі ўяўляе сабой ступеністую канструкцыю, у якой зманціравана схаванае закарнізнае асвятленне белага колеру. Цэнтральная вось залы візуальна падкрэслена беларускімі арнаментамі, суцэльнай паласой якія праходзяць уздоўж усей столі. Шляхавая сцяна мае параўнальна невялікую вышыню і пакрыта мармурам, карніз сцены пакрыты арнаментам на белым фоне.

Фотаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Рэжым працы[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыццё — 5:33, закрыццё — 0:04

Адпраўленне першага цягніка ў напрамку:
ст. «Гэроіў Дніпра» — 6:02
ст. «Тэрэмкы» — 5:37

Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку:
ст. «Гэроіў Дніпра» — 0:25
ст. «Тэрэмкы» — 0:07

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]