Мінскпраект

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Мінскпраект»
Тып

праектнае камунальнае унітарнае прадпрыемства

Заснаванне

1945

Размяшчэнне

Сцяг Беларусі г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Ключавыя фігуры

Ярмаловіч А.П.

Галіна

будаўніцтва

Прадукцыя

стварэнне праектна-каштарыснай дакументацыяй па забудове горада

Колькасць супрацоўнікаў

каля 650

Сайт

Інфармацыя на афіцыйным сайце Мінгарвыканкама

Мінскпраект, праектнае камунальнае унітарнае прадпрыемства «Мінскпраект» — найбуйнейшая праектная арганізацыя Беларусі, якая забяспечвае беларускую сталіцу комплекснай праектна-каштарыснай дакументацыяй па забудове горада і прыгараднай зоны. Мінскпраект выконвае таксама функцыі тэрытарыяльнага праектнага інстытута па ўвязцы і размяшчэнні аб'ектаў, праекты якіх выконваюць іншыя арганізацыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 1945 года пасля вызвалення Мінска пры галоўным архітэктары Мінска ствараецца архітэктурна-планіровачная майстэрня. Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 5 лютага 1953 года архітэктурна-планіровчная майстэрня рэарганізавана ў праектную кантору «Мінгарпраект». 30 красавіка 1959 года Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР праектная кантора «Мінгарпраект» перайменавана ў Дзяржаўны праектны інстытут «Мінгарпраект», а ў красавіку 1961 года «Мінгарпраект» перайменаваны ў Дзяржаўны праектны інстытут «Мінскпраект».

Рашэннем Мінгарвыканкама № 327 ад 21 красавіка 1997 года Дзяржаўны праектны інстытут «Мінскпраект» перайменаваны ў Дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут «Мінскпраект». Рашэннем Мінгарвыканкама № 707 ад 4 красавіка 2001 года Дзяржаўнае прадпрыемства "Інстытут «Мінскпраект» перайменавана ў Праектнае камунальнае унітарнае прадпрыемства «Мінскпраект».

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Па праектах Мінскпраекта пабудаваны многія новыя жылыя раёны сталіцы: Малінаўка, Уручча, Красны Бор, Сухарава, Лошыца, а таксама раёны масавай жылой забудовы: Масюкоўшчына, Брылевічы, Каменная Горка, характэрнай рысай якіх з'яўляецца прынцып комплекснага будаўніцтва і добраўпарадкавання.

Інстытут займаўся праектаваннем унікальных грамадскіх будынкаў рознага прызначэння і добраўпарадкавання Мінска. Па праектах Мінскпраекта пабудаваныя многія будынкі, якія надалі яму характар ​​і маштаб еўрапейскай сталіцы: гасцініца «Беларусь», Нацыянальны аэрапорт Мінск, аўтавакзал Маскоўскі, галоўны будынак чыгуначнага вакзала, крыты футбольны манеж, будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, падземны грамадска-гандлёвы цэнтр «Сталіца» з паркінгам на плошчы Незалежнасці, а таксама рэканструяваны асноўныя гарадскія праспекты і вуліцы, паркі, скверы і бульвары.

Колькасць працоўных інстытута — 650 чалавек. Вышэйшая інстанцыя — Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама.

Кіраўнікі інстытута[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўнікамі прадпрыемства ў розныя гады былі:

  • Елісееў А. М. (04.01.1950 — 31.05.1951),
  • Пекарчык С. А. (31.05.1951 — 05.11.1959),
  • Лінёвая Н. А. (13.11.1959 — 26.01.1960),
  • Ляўко І. І. (26.01.1960 — 09.12.1966 і 04.03.1975 — 01.03.1981),
  • Мадалінскі Р. А. (09.12.1966 — 05.03.1975),
  • Гардзіенка М. Ц. (18.02.1981 — 13.01.1986),
  • Інчакоў Н. А. (13.01.1986 — 20.03.2002),
  • Лявуненка В. Ф. (06.09.2002 — 08.09.2003),
  • Мілашэўскі І. Я. (08.09.2003 — 31.08.2008),
  • Ярмаловіч А. П. (05.01.2009 г. — па цяперашні час).