Мінскія гарадскія лініі
Мінская гарадская электрычка — адзін з відаў хуткаснага грамадскага транспарта ў Мінску. Першая лінія ад станцыі Мінск-Пасажырскі да станцыі Беларусь у тэставым рэжыме была запушчана 1 ліпеня 2011 года. Зараз лінія дзейнічае ў штатным рэжыме. Ажыццяўляецца 19 рэйсаў на дзень у адным напрамку.
З 10 кастрычніка 2011 года у тэставым рэжыме быў адкрыты другі маршрут — «Мінск-Пасажырскі — ст. Рудзенск». Зараз лінія дзейнічае ў штатным рэжыме — 8 рэйсаў на дзень у кожным напрамку.
З 6 лістапада 2015 года ў тэставым рэжыме быў адкрыты трэці маршрут — «Мінск-Пасажырскі — ст. Смалявічы». Зараз лінія дзейнічае ў штатным рэжыме — 3 рэйса на дзень у кожным напрамку.
Лінія 1[правіць | правіць зыходнік]
Мінск — Беларусь (гарадская электрычка) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
На шляху следавання мінскай гарадской электрычкі існуюць наступныя станцыі і прыпыначныя пункты:
- ст. Мінск-Пасажырскі
- ст. Мінск-Паўночны
- п. п. Масюкоўшчына (Мінск)
- п. п. Лебядзіны (Мінск)
- ст. Ждановічы
- п. п. Мінскае мора (в. Качына)
- ст. Ратамка
- п. п. Крыжоўка
- п. п. Зялёнае
- ст. Беларусь (Заслаўе)
Кошт білета (незалежна ад месца прыпынку) 1,20 рубеля на пачатак верасня 2021 года.
Лінія 2[правіць | правіць зыходнік]
Электрацягнік Мінскай гарадской электрычкі на шляху следвання Мінск-Пасажырскі — Рудзенск робіць прыпынкі на наступных станцыях:
- Мінск-Пасажырскі
- Мінск-Паўднёвы
- Лошыца (Мінск)
- Чыгуначны
- Калядзічы
- Мачулішчы
- Асееўка
- Міханавічы
- Седча
- Зазерка
- Рыбцы
- Раўнаполле
- Рудзенск
Кошт білета (незалежна ад месца прыпынку) 1,55 рубеля на пачатак верасня 2021 года.
Лінія 3[правіць | правіць зыходнік]
Электрацягнік Мінскай гарадской электрычкі на шляху следвання Мінск-Пасажырскі — Чырвоны Сцяг робіць прыпынкі на наступных станцыях:
- Мінск-Пасажырскі
- Мінск-Усходні
- Трактарны
- Сцяпянка
- Азярышча
- Калодзішчы
- Садовы
- Гарадзішча
- Слабада
- Дамашаны
- Загор’е
- Смалявічы
- Зарэчнае
- Чырвоны Сцяг
Кошт білета (незалежна ад месца прыпынку) 1,55 рубеля на пачатак верасня 2021 года.
Рухомы састаў[правіць | правіць зыходнік]
На пуцях мінскай электрычкі будуць выкарыстоўвацца 6 чатырохвагонных саставаў Stadler Flirt, атрымаўшых ў Беларусі індэкс ЭПг. Усяго Беларускай Чыгункай было заказана 10 электрацягнікоў ЭПг: 4 з ніх будуць курсаваць з рэгіянальным выкананні і 6 — у гарадскім.
Будучыня[правіць | правіць зыходнік]
У будучыні плануецца запуск мінскай гарадской электрычкі па маршрутам: Мінск — Нацыянальны аэрапорт «Мінск» і Мінск — Дзяржынск.