Мінскі гарадскі аркестр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінскі гарадскі аркестр

Мі́нскі гарадскі́ арке́стр — аркестр, які снаваў у 18031917 гадах (з перапынкамі) у Мінску. Напачатку іграў па нядзелях і на святы ў кафедральным саборы, летам — і ў Губернатарскім садзе; ці суправаджаў тэатральныя паказы. У 18201860-я гг. пры ім існавала музычная школа, якая рыхтавала для яго музыкантаў.

У розны час аркестр узначальвалі Д. Стафановіч (18201837) В. Стафановіч (18371862 і 1869), Л. Скрабецкі, Р. Пілеман[d]1880), Г. Мерц1886), Л. Ступель (18901896), H. Рубінштэйн1909; наладжваў сімфанічныя канцэрты, арганізоўваў цыклы агульнадаступных гіст. канцэртаў). З аркестрам выступалі мясцовыя музыканты і гастралёры, у т.л. скрыпачы і піяністы К. Ліпінскі  (укр.), Апалінарый  (руск.) і Антоні Концкія  (руск.), М. Ельскі, В. Пшыбора[1], Я. Чыжэўскі[2], I. Гянко, Г. Бах, Л. фон Зіберштэйн, М. Палякін  (руск.), спявачка А. Мейчык  (руск.).

У рэпертуары былі творы І. Гайдна, Л. Бетховена, В. А. Моцарта, Дж. Расіні, Ф. Абера, Ф. Мендэльсона, Ф. Шуберта, Р. Вагнера, М. Глінкі, А. Барадзіна, П. Чайкоўскага і інш.

З 1880-х гг. дзейнасць Мінскага гарадскога аркестра звязана з музычна-грамадскімі арганізацыямі горада, у т. л. музычным таварыствам, музычным гуртком, таварыствамі аматараў прыгожых мастацтваў і сяброў музыкі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]