Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж
Год заснавання 1954
Тып дзяржаўны

Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Мінску. Размешчаны па адрасе вул. Сацыялістычная, 5. З’яўляецца філіялам БНТУ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Развіццё машынабудавання ў 1950-я гады, будаўніцтва новых і рэканструкцыя старых прадпрыемстваў аб’ектыўна патрабавалі падрыхтоўкі спецыялістаў сярэдняга звяна тэхнічнага профілю для прамысловасці БССР.

Распараджэннем Савета Міністраў СССР ад 7 жніўня 1954 года № 8634-Р і загадам Міністэрства аўтамабільнага, трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання СССР ад 16 жніўня 1954 года № 148 быў створаны Мінскі вячэрні аўтамеханічны тэхнікум.

17 жніўня 1957 года тэхнікум быў перайменаваны ў Мінскі вячэрні машынабудаўнічы тэхнікум. А 2 чэрвеня 1960 — у Мінскі машынабудаўнічы тэхнікум з прафесійна-тэхнічнай вучылішчам пры ім.

Загадам Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР ад 8 жніўня 1966 года № 603 Мінскі машынабудаўнічы тэхнікум з прафесійна-тэхнічнай вучылішчам пры ім рэарганізаваны ў Мінскі машынабудаўнічы тэхнікум.

Загадам Міністра аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудавання СССР ад 2 чэрвеня 1990 года № 350 тэхнікум першым у БССР рэарганізаваны ў каледж.

Пазней, 16 кастрычніка 2001 года, Мінскі машынабудаўнічы каледж перайменаваны ва ўстанову адукацыі «Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж».

29 жніўня 2002 года МДМК быў рэарганізаваны шляхам далучэння да яго ўстановы адукацыi «Мінскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 94 машынабудавання».

А 30 снежня 2015 года ў сувязі з далучэннем каледжа да Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ён быў перайменаваны ў Філіял БНТУ «Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж».[1]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]