Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларускі дзяржаўны медыцынскы ўніверсітэт
Эмблема БДМУ.jpg
Будынак Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта з праспекта.jpg
Будынак Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта з праспекта
Ранейшыя назвы Беларускі медыцынскі інстытут (да сакавіка 1947 г.)
Мінскі медыцынскы інстытут (да 2001 г.)
Дэвіз

лац.: Arte et humanitate, labore et scientia

(Мастацтвам і чалавечнасцю, працай і веданнем)
Заснаваны 1930
Тып Урадавы
Рэктар Сяргей Пятровіч Рубніковіч
Студэнты 6513
Аспірантура 68
Размяшчэнне Мінск
Кампус Гарадскі
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт www.bsmu.by

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (БДМУ) — вядучая ВНУ Беларусі ў сферы медыцынскай адукацыі. Галоўным чынам размяшчаецца ў комплексе будынкаў па праспекце Дзяржынскага, 83 (1980, архітэктары Э. Гальдштэйн, Ю. Бічан).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Як самастойная навучальная ўстанова (пад назвай «Беларускі медыцынскі інстытут»), заснаваная ў Мінску ў 1930 на базе вылучанага са складу БДУ медыцынскага факультэта (створаны пры падставе ўніверсітэта ў 1921). Падчас Вялікай Айчыннай вайны інстытут часова (у 19431944) працаваў у Яраслаўлі, даўшы пачатак Яраслаўскаму медыцынскаму інстытуту. У сакавіку 1947 года рашэннем Савета Міністраў СССР перайменаваны ў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1971 годзе інстытуту быў прысвоены ганаровы ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 2001 годзе інстытут быў перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

2020[правіць | правіць зыходнік]

Пад час пратэстаў пасля шостых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў БДМУ адбыліся хваляванні. 26 кастрычніка на заклік Святланы Ціханоўскай частка студэнтаў далучылася да агульнанацыянальнай забастоўкі. На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[1]. 28 кастрычніка 15 студэнтаў (10 з лячэбнага і 2 з педыятрычнага факультэтаў) былі адлічаны з фармулёўкай «за парушэнне грамадскага парадку»[2].

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

У складзе ўніверсітэта ў цяперашні час існуе 9 факультэтаў:

Рэктары[правіць | правіць зыходнік]

Былы навучальны корпус Мінскага медыцынскага інстытута на Ленінградскай вуліцы (цяпер юрыдычны факультэт БДУ)

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]