Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Філіял БНТУ «Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж»  (МДТК)
Дата заснавання 17 жніўня 1953
Тып каледж
Дырэктар Мікалай Мікалаевіч Цыральчук
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Мінск
Адрас г. Мінск, вул. Чырвоная, 19б
www.mstc.by

Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж (МДТК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Мінску. Размешчаны па адрасе вул. Чырвоная, 19б. З 2014 года філіял БНТУ.

У каледжы навучаецца больш за 1000 навучэнцаў на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі. За перыяд існавання каледжа падрыхтавана больш 26 тысяч спецыялістаў для прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання насельніцтва Рэспублікі Беларусь і замежжа. Адукацыйны працэс забяспечваюць 77 выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны 17 жніўня 1953 распараджэннем Савета Міністраў СССР як Мінскі тэхналагічны тэхнікум Белпрамсавета, які размясціўся па вуліцы Сухой. Першы набор навучэнцаў быў праведзены па чатырох спецыяльнасцях: «Тэхналогія швейнай вытворчасці», «Тэхналогіі сталярна-мэблевай вытворчасці», «Бухгалтарскі ўлік», «Мадэляванне і канструяванне адзення»[1].

У 1958 годзе тэхнікум размясціўся ў будынку па вуліцы Змітрака Бядулі, а ў 1961 годзе, паводле рашэння Савета Міністраў БССР, тэхнікум пераязджае ў асобнае крыло будынка палітэхнікума па Ленінскім праспекце, 85. У гэтым жа годзе пачынае працаваць завочнае аддзяленне[1].

З 1970 года тэхнікум пераехаў у 5-павярховы корпус па вуліцы Чырвонай. З 1973 года пачаўся набор на спецыяльнасць «Цырульнае мастацтва і дэкаратыўная касметыка», а з 1982 года — на спецыяльнасць «Фатаграфічная вытворчасць». З 1980—1991 год тэхнікум рыхтаваў спецыялістаў для замежных краін[1].

У 1999 годзе тэхнікум ператвораны ў Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж і вызначаны базавым каледжам у вобласці лёгкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання насельніцтва[1]. У адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 2014 № 83 далучаны да БНТУ ў якасці філіяла.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Каледж мае 37 кабінетаў і лабараторый, якія абсталяваны метадычнымі комплексамі па ўсіх дысцыплінах, неабходнымі тэхнічнымі сродкамі навучання, сучасным абсталяваннем, трыма камп'ютарнымі класамі, спартыўнай і актавай заламі, сталовай, інтэрнатам для іншагародніх навучэнцаў і майстэрнямі для праходжання вытворчай практыкі. У каледжы маецца пакой псіхалагічнай разгрузкі, метадычны кабінет, бібліятэка агульнай плошчай 505 кв. м, на якой размяшчаецца абанемент, чытальная зала, кнігасховішча. Фонд бібліятэкі налічвае больш 52 000 асобнікаў кніг і перыядычных выданняў[1].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтоўка вядзецца на аснове агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове. У структуры каледжа маюцца 3 аддзяленні[1]:

  • Механіка-тэхналагічнае аддзяленне:
    • Машыны і апараты лёгкай, тэкстыльнай прамысловасці і бытавога абслугоўвання;
    • Канструяванне і тэхналогія швейных вырабаў (па кірунках):
    • Мадэляванне і канструяванне адзення;
    • Тэхналогія швейных вырабаў.
  • Аддзяленне бытавога абслугоўвання насельніцтва:
    • Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль;
    • Фатаграфія;
    • Цырульнае мастацтва і дэкаратыўная касметыка.
  • Завочнае аддзяленне:
    • Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль;
    • Тэхналогія швейнай вытворчасці;
    • Мадэляванне і канструяванне швейных вырабаў.

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • mstc.by — афіцыйны сайт МДТК