Мінскі завод шасцерняў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мінскі завод шасцерань
Мінскі завод шасцерняў.jpg
Заснаванне 29 красавіка 1952
Размяшчэнне Сцяг Беларусі г. Мінск, Беларусь
Галіна машынабудаванне
Сайт mgw.by

Мінскі завод шасцерань — прадпрыемства, якое спецыялізуецца на выпуску шасцерань для прамысловых прадпрыемстваў РБ, вытворчасць запасных частак да трактароў «Беларус». Заснаваны ў 1952 годзе ў Мінску. Першую прадукцыю даў у 1956 годзе.

Адзін з карпусоў завода

Генеральны дырэктар — Шэлег Віталій Уладзіміравіч.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Датай заснавання завода лічыцца 25 красавіка 1952 года. У гэты дзень была выпушчана пастанова Савета Міністраў СССР № 2001 «Аб будаўніцтве Мінскага завода запасных частак».

1 красавіка 1970 года завод быў перайменаваны ў Мінскі завод шасцерань.

1 верасня 1981 года завод быў перайменаваны ў Вытворчае аб’яднанне «Мінсктрактаразапчастка» з філіяламі ў Лепелі і Смалявічах.

Згодна з загадам Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь № 5 ад 14 снежня 1994 года ВА «Мінсктрактаразапчастка» было перайменавана ў Мінскі завод шасцерань.

Загадам Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2004 года Мінскі завод шасцерань быў уведзены ў склад вытворчага аб’яднання «Мінскі трактарны завод».

У цяперашні час завод налічвае каля 1800 супрацоўнікаў[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]