Перайсці да зместу

Мастацкі камбінат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мінскі мастацкі камбінат)
Мастацкі камбінат
Тып прадпрыемства
Матчына кампанія Мастацкі фонд БССР і Саюз мастакоў БССР

Мастацкі камбінат (афіцыйна: Мастацкае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкі Камбінат» Грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў») — прадпрыемства мастацкага фонду БССР (1958—1990), потым увайшоў у сістэму ГА «Беларускі саюз мастакоў».

Створаны ў 1950-я гады пад імем Цэнтральныя мастацка-афармленчыя майстэрні Беларускага аддзялення Мастацкага Фонду СССР.

Мэтай майстэрняў было забеспячэнне мастакоў творчай працай. За час існавання камбіната былі створаны такія аб’екты як Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава, Археалагічны музей «Бярэсце», установы культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей», Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», пастаянная экспазіцыя Слуцкага краязнаўчага музея, Музея гісторыі горада Мінска, Музея ВАВ, гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» і іншыя.

Пад патранажам Мастацкага камбіната былі аформлены такія будынкі як:

Камбінат браў удзел у афармленні будынкаў Нацыянальнай бібліятэкі, Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.

Камбінат працуе над афармленнем новых станцый мінскага Метрапалітэна, а таксама над вытворчасцю сувенірных вырабаў.

У красавіку 2018 года, разам з іншымі мастацка-вытворчымі прадпрыемствамі ГА «Беларускі саюз мастакоў» УП «Мастацкі камбінат» прымаў удзел у выстаўцы «АРТ–КАМБІНАТ»[1][2].

Зноскі