Мінскі масіў (Кіеў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мінскі масіў (укр.: Мі́нський маси́в) — жылы масіў Кіева. Прасціраецца паміж плошчай Тараса Шаўчэнкі, Мінскім праспектам, вуліцамі Юрыя Кандрацюка, Пятра Калнышэўскага, Пятра Панча і Палярнай. Назва — ад колішняга Мінскага раёна (зараз Абалонскі), у якім ён размешчаны. Мінскі масіў забудаваны на часткі мясцовасці Кінь-Грусць.

Забудаваны ў асноўным у 19701977 гг. (архітэктар А. А. Дубінская) 9-ці 16-ці павярховымі дамамі, пазней у 19891990 (мікрараён на вуліцах Беражанскага і Пятра Панча). У кожным мікрараёне — школа, дзіцячыя сады, гандлёва-грамадскія цэнтры. Міма тэрыторыі масіва праходзіць Вялікая Кальцавая дарога Кіева, побач размешчаны Кіеўская гарадская клінічная бальніца № 8.

Асноўныя месцы адпачынку — азёры Рэдзькіна і Дубкі.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]