Мінскі маторны завод

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мінскі маторны завод
Тып бізнес і прадпрыемства
Заснаванне 23 ліпеня 1963
Размяшчэнне Беларусь г. Мінск, Беларусь
Галіна машынабудаванне
Прадукцыя дызельныя рухавікі
Чысты прыбытак
Колькасць супрацоўнікаў
Сайт po-mmz.minsk.by

Мінскі маторны завод (ММЗ) — беларускае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на выпуску дызельных рухавікоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рашэнне аб будаўніцтве ў Мінску маторнага завода было прынята ў 1960 годзе, у гэтым жа годзе пачалося будаўніцтва завода. Першую прадукцыю Мінскі маторны завод пачаў выпускаць з 1963 года. Першапачаткова прадукцыя завода пастаўлялася на Мінскі трактарны завод, аднак ужо да 1975 года рухавікі сталі пастаўляцца ў Балгарыю, Пакістан і В’етнам. У 2000-ых гадах прадукцыя Мінскага маторнага завода стала масава пастаўляцца на Горкаўскі аўтамабільны завод. Так, ГАЗ выйшаў на другое месца пасля МТЗ па аб’ёмах спажывання матораў ММЗ[2].

У 2012 годзе адкрытае акцыянернае таварыства «Мінскі маторны завод» было пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу „Мінскі маторны завод“». Так, на базе Мінскага маторнага завода быў створаны холдынг, дзе сам ММЗ быў галаўным прадпрыемствам з філіяламі ў Стоўбцах, Лідзе, Гомелі і Жыткавічах[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мінскі маторны завод // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 493.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]