Мінскі метрапалітэн
Мінскі метрапалітэн | |
---|---|
![]() | |
Інфармацыя | |
Краіна |
![]() |
Горад |
![]() |
Дата адкрыцця | 30 чэрвеня 1984 |
Даўжыня ліній | 41,8км |
Колькасць станцый | 33 |
Колькасць ліній | 3 |
Пасажырапаток за дзень | 836,4 тыс.(2015)[1] |
Пасажырапаток за год | 305,3 млн.(2015)[1] |
Схема ліній | |
![]() |
Мі́нскі метрапалітэ́н — метрапалітэн у горадзе Мінску. З’яўляецца рэйкавым па-завулічным (цалкам падземным) гарадскім грамадскім транспартам на электрычнай цязе.
Храналагічна з’яўляецца дзявятым адкрытым метрапалітэнам у постсавецкай прасторы, а таксама адзінай на дадзены момант сістэмай метро на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Па колькасці пасажыраў у год займае чацвёртую пазіцыю сярод краін СНД (пасля Маскоўскага, Санкт-Пецярбургскага і Кіеўскага метрапалітэнаў адпаведна).
Складаецца з 33 станцый на трох лініях: Аўтазаводскай (14 станцый), Маскоўскай (15 станцый) і Зеленалужскай лініі (4 станцыі). На дадзены момант працягваецца будаўніцтва другога ўчастка трэцяй лініі, у якой у сукупнасці плануецца 14 станцый, а таксама праектуюцца станцыі чацвёртай лініі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Гісторыя мінскага метрапалітэна пачынаецца ў канцы 1960-х. У мінскіх уладаў з’явілася ідэя пабудаваць у горадзе новы від грамадскага транспарту. У той час у СССР метро будавалі ў гарадах з насельніцтвам не менш за мільён чалавек. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны Мінск рос хутчэй за ўсе іншыя буйныя гарады СССР[2] галоўным чынам дзякуючы хуткаму развіццю прамысловасці. У выніку ужо ў 1972 у горадзе нарадзіўся мільённы жыхар. Напачатку 1970-х гадоў беларуская сталіца сутыкнулася з істотнымі цяжкасцямі ў перавозцы людзей (вычарпаў сваю прапускную здольнасць шэраг асноўных магістраляў). Разглядаліся тры варыянты развіцця транспартнай сістэмы: аўтобус «экспрэс», хуткасны трамвай і метрапалітэн, які і быў абраны[3].
План будаўніцтва Мінскага метро быў зацверджаны Саветам Міністраў БССР 4 лютага 1974. 3 мая 1977 пачалося будаўніцтва, а 29 чэрвеня 1984 года пачаўся рэгулярны рух цягнікоў ад станцыі «Маскоўская» да станцыі «Інстытут культуры» Маскоўскай лініі. У 1985 годзе пачалося будаўніцтва адрэзку другой лініі метро ад станцыі «Фрунзенская» да станцыі «Трактарны завод». У 1990 годзе па гэтай лініі пачалі хадзіць цягнікі.
Кароткае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Мінскае метро складаецца з трох ліній агульнай працягласцю 41,8 км, 33 станцый і двух электрадэпо.
Аб’ём перавозкі пасажыраў метрапалітэнам за 2020 год склаў амаль 219 мільёнаў 290 тысяч чалавек. Сярэднясутачная перавозка пасажыраў у тым годзе склала амаль 600 тысяч. Удзельная вага метрапалітэна ў перавозках з’яўляецца самай значнай сярод іншых відаў гарадскога транспарту і складае 36,4 %[4].
Усе лініі і станцыі мінскага метро падземныя, дробнай закладкі. Уваход на падземныя вестыбюлі ў большасці выпадкаў сумешчаны з падвулічнымі пешаходнымі пераходамі. Таксама ў падземцы маецца 43 эскалатары, 9 травалатараў і 61 ліфт[5].
Маскоўская лінія[правіць | правіць зыходнік]
Будаўніцтва першай лініі Мінскага метрапалітэна пачалося 3 мая 1977 года. Першая чарга будаўніцтва ўключала 8 станцый. Рэгулярны рух цягнікоў на гэтым участку распачаўся 30 чэрвеня 1984 года. Адкрываў лінію першы сакратар ЦК КПБ Мікалай Слюнькоў[6].
Пазней лінія яшчэ чатыры разы падаўжалася і зараз мае даўжыню 19,2 км і складаецца з 15 станцый (Малінаўка,Пятроўшчына, Міхалова, Грушаўка, Інстытут Культуры, Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа, Акадэмія Навук, Парк Чалюскінцаў, Маскоўская, Усход, Барысаўскі тракт, Уручча). Лінію абслугоўвае Маскоўскае электрадэпо.
Аўтазаводская лінія[правіць | правіць зыходнік]
Праектаванне другой лініі Мінскага метро пачалося ў пачатку 1980-х гадоў. Планавалася звязваць Заводскі раён з Чырвоным борам. Будаўніцтва першай чаргі Аўтазаводскай лініі, у склад якой уваходзіла 6 станцый, пачалося ў 1984 годзе. 31 снежня 1990 года пяць з іх, уключаючы перасадачны пункт, звязаны з першай лініяй, былі аддадзены да ўжытку. Праз тры месяцы — у сакавіку 1991 года — была аддадзена да ўжытку станцыя «Першамайская». Пасля гэтага лінія падаўжалася чатыры разы і зараз мае даўжыню 18,1 км і складаецца з 14 станцый (Магілёўская, Аўтазаводская, Партызанская, Трактарны Завод, Пралетарская, Першамайская, Купалаўская, Няміга, Фрунзенская, Маладзёжная, Пушкінская, Спартыўная, Кунцаўшчына, Каменная Горка). Лінію абслугоўвае Магілёўскае электрадэпо.
Зеленалужская лінія[правіць | правіць зыходнік]
Зеленалу́жская лінія (трансліт.: Zielienalužskaja linija) — трэцяя лінія Мінскага метрапалітэна. Першыя станцыі лініі («Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча», «Юбілейная плошча») ўведзеныя ва ўжытак 7 лістапада 2020 года.
Пасажырапаток[правіць | правіць зыходнік]
1985 | 1987 | 1991 | 1996 | 1998 | 2002 | 2006 | 2008 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Колькасць пасажыраў, млн у год | 79,2 | 95,5 | 101,6 | 142,8 | 220,4 | 298 | 263,9 | 244,2 | 328,3[7] | 318,5 | 305,3[8][9] | 291,0[10] | 284,2 | 283,36[11] | 293,72[12] | 219,29[13] |
Доля ў гарадскіх пасажырскіх перавозках | 7,5 % | 8,5 % | 8,4 % | 27,9 % | 26,1 % | 30,4 % | 36,8 % | 33,9 % | 37,0 % | 38,4 % | 39,3 % | 40,15 % | 43,0 % | 44,8 % | н/д | 36,4 % |
Развіццё[правіць | правіць зыходнік]
Праект чацвёртай лініі[правіць | правіць зыходнік]
У перспектыве плануецца будаўніцтва чацвёртай лініі. Яна пройдзе пад Другім кальцом ад Вяснянкі да Серабранкі і Чыжоўкі.
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]
- Першая лінія метро ў Мінску сіняга колеру, а не чырвонага, як у большасці метрапалітэнаў у СССР. Чырвоная — другая лінія па часе адкрыцця. Аналагічная сітуацыя назіраецца ў Варшаўскім метрапалітэне.
- Станцыя «Каменная Горка» з’яўляецца самай заходняй у СНД.
Мабільная сувязь[правіць | правіць зыходнік]
На ўсіх станцыях мінскага метрапалітэна працуе сотавая сувязь.
Назвы-цёзкі[правіць | правіць зыходнік]
З 33 станцый мінскага метро ў 14 ёсць станцыі-цёзкі ў іншых гарадах СНД.
- Аўтазаводская
- Вакзальная
- Кастрычніцкая
- Маладзёжная
- Маскоўская
- Партызанская
- Першамайская
- Плошча Леніна
- Плошча Перамогі
- Пралетарская
- Пушкінская
- Спартыўная
- Трактарны завод
- Фрунзенская
Рэкорды[правіць | правіць зыходнік]
- Самы доўгі перагон — Пралетарская — Трактарны Завод, 2 км.
- Самы кароткі перагон — Купалаўская — Няміга, 800 м.
- Самая глыбокая станцыя — Юбілейная плошча — −20 м.
- Самая загружаная станцыя — Каменная Горка.
- Самая незагружаная станцыя — Купалаўская.
- Самая старая станцыя — Парк Чалюскінцаў (пастаўлена першая паля метрапалітэну).
Турнікеты[правіць | правіць зыходнік]
У нумарацыі турнікетаў першая лічба азначае нумар станцыі.
З’ява ў культуры[правіць | правіць зыходнік]
- Асноўнае дзеянне постапакаліптычнага рамана (фанфік да Метро 2033) «МУОС. Постъядерный мир. Постъядерный Минск» адбываецца ў мінскім метро.
- У Мінскам метро здымалі шэраг эпізодаў фільма «Землетрасенне». Паказаны станцыі: Акадэмія Навук, Маскоўская, і Парк Чалюскінцаў. Аднак у тытрах пра Мінскі метрапалітэн нічога не сказана.
Аварыі[правіць | правіць зыходнік]
- Трагедыя на Нямізе — масавая таўкатня ў падземным пераходзе Мінска каля станцыі метро «Няміга». Колькасць смяротных ахвяр — 53 чалавекі, больш за 150 чалавек было паранена.
- Улетку 2009 года ў Мінску здарылася паводка ў выніку моцнага ліўня. Было затоплена шмат цэнтральных вуліц, у тым ліку і метро: вада цалкам затапіла некалькі глыбока закладзеных станцый, пасля чаго рух цягнікоў на абедзвюх лініях быў спынены, а пасажыры былі выведзены са станцый.
- Тэрарыстычны акт у мінскім метро
У філатэліі[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б Метро сегодня // Минский метрополитен: официальный сайт
- ↑ Польский С. А. Демографические проблемы развития Минска. — Минск: БГУ, 1976. — С. 17-18.
- ↑ Минское метро: архивные съёмки и проекты будущего(недаступная спасылка)
- ↑ МЕТРО ПА-РАНЕЙШАМУ АСНОЎНЫ ПАСАЖЫРСКІ ТРАНСПАРТ МІНСКА
- ↑ Дзяржпрамнагляд МНС праверыў спраўнасць травалатараў новай Веткі мінскага метро
- ↑ 30 лет назад минчане опробовали новый вид транспорта — метрополитен (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
- ↑ Обойтись без бюджета? В прошлом году жетончик мог стоить 4600 рублей, в нынешнем — около 5000 Архівавана 25 верасня 2020.
- ↑ Минский метрополитен в 2015 году: некоторые итоги
- ↑ В 2015 году Минский метрополитен перевёз на 4 % меньше пассажиров, чем в 2014-м Архівавана 31 студзеня 2016.
- ↑ Минский метрополитен в 2016 году: цифры и факты
- ↑ За 2018 год — перевезли более 283 миллионов пассажиров
- ↑ В 2019 году перевезли на 10 миллионов пассажиров больше
- ↑ Метро по-прежнему основной пассажирский транспорт Минска
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінскі метрапалітэн
- Афіцыяная старонка на сайце «Мінсктранса» Архівавана 5 жніўня 2010.
- Афіцыйная старонка на сайце Мінска Архівавана 19 кастрычніка 2009.
- Аўтарскі праэкт Minsk-Metro.NET
- Мінскае метро: аўтарскі праэкт
- Мінскі метрапалітэн на urbanrail.net
- Мінскі метрапалітэн на xussrsubways.by.ru
- Мінскі метрапалітэн на сайце metrosoyuza.net
- Cхема путевого развития Минского метрополитена Архівавана 12 красавіка 2009.
- Форум метро Мінска
- Минское метро ожидают большие и малые перемены // TUT.BY : Общество, 30 марта 2008 Архівавана 2 красавіка 2008.
- Трэцюю лінію метро ў Мінску пабудуюць да 2017 года