Мінскі раён
Мінскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | Мінская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Мінск | ||||
Дата ўтварэння | 29 чэрвеня 1934 | ||||
Кіраўнік | Уладзімір Іосіфавіч Юргевіч[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 56,14 %, руская 36,88 % Размаўляюць дома: беларуская 16,62 %, руская 73,27 %[2] |
||||
Насельніцтва (2015) |
202 600 чал.[3] (2-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 84,58 %, рускія — 9,23 %, украінцы — 1,56 %, іншыя — 4,63 %[2] |
||||
Плошча |
1 902,66[4] км² (8-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
342,2 м |
||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+3 | ||||
Паштовыя індэксы | 223 0xx | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
Мі́нскі раё́н — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Мінск.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Раён знаходзіцца ў цэнтры Мінскай вобласці, працягласць з поўначы на поўдзень больш 66 км, з захаду на ўсход каля 60 км. Мяжуе з 9 раёнамі Мінскай вобласці: Лагойскім, Смалявіцкім, Чэрвеньскім, Пухавіцкім, Уздзенскім, Дзяржынскім, Валожынскім, Маладзечанскім, Вілейскім раёнамі Мінскай вобласці.
Вялікая частка раёна размешчаная на Мінскім узвышшы, паўднёва-ўсходняя частка на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Паверхня раёна ўзвышаная, 92 % яе ляжыць на вышынях 180—250 м над узроўнем мора, максімальная вышыня — гара Лысая (342 м).
Маюцца радовішчы мінеральнай вады, цагляная сыравіна, пямкова-жвіровы матэрыял і будаўнічы пясок.
Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,9 °C, ліпеня 17,7 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў — 698 мм. Вегетацыйны перыяд — 186 дзён.
Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]
Найвялікшыя рэкі раёна — Пціч і Свіслач. Славутасцю з’яўляюцца вадасховішчы Заслаўскае (Мінскае мора), Крыніца, Дразды, Вяча, Воўкавіцкае, Крылава, Цнянскае. Праз раён праходзіць частка Вілейска-Мінскай і Сіганскай водных сістэм.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Мінскі раён утвораны 29 чэрвеня 1934 года, як Прыгарадны раён. 26 чэрвеня 1935 года быў перайменаваны ў Мінскі раён. З 26 чэрвеня 1938 года ў Мінскай вобласці.
Першапачаткова падзяляўся на 19 сельсаветаў: Апчацкі, Астрашыцка-Гарадоцкі, Бароўскі, Гатаўскі, Грычынскі (31 ліпеня 1937 далучаны да Дзяржынскага раёна), Замастоцкі і Каралішчавіцкі нацыянальныя польскія (25 жніўня 1937 года былі рэарганізаваны ў беларускія), Кайкаўскі, Калодзішчанскі, Крупіцкі, Менскі прыгарадны, Навадворскі, Падгайскі, Папярнянскі, Ратамскі, Самахвалавіцкі, Сеніцкі, Строчыцкі, Трасцянецкі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны быў акупіраваны нямецкімі войскамі. На тэрыторыі раёна былі арганізаваны Трасцянецкі лагер смерці, Масюкоўшчынскі лагер смерці. У раёне дзейнічалі Каладзішчанскае, Мінскае і Тарасава-Ратамскае патрыятычныя падполлі, Мінскія падпольныя абкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, атрады партызанскіх брыгад «Штурмавая», «За Савецкую Беларусь», 1-й і 2-й Мінскіх, 3-й Мінскай імя Будзённага, імя Чкалава, імя Шчорса, асобныя атрады. Раён вызвалены ў пачатку ліпеня 1944 года ў ходзе Мінскай аперацыі.
8 жніўня 1959 года да раёна былі далучаны Анусінскі, Гаранскі, Гатавінскі, Рагаўскі, Сёмкавагарадоцкі, Слабадскі, Старасельскі, Шаршунскі сельсаветы.
У сучасных межах раён знаходзіцца з 2012 года.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва на 1 студзеня 2018 года складала 225 684 чалавека. Мінскі раён налічвае 361 населены пункт, у якіх пражывае 215 404 чалавек (на 1 студзеня 2018)[5].
Колькасць насельніцтва (па гадах)[6] | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1996 | 2001 | 2002 | 2003 | 2004 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 |
142 600 | ▲144 407 | ▲145 702 | ▲147 194 | ▲150 036 | ▼145 918 | ▲149 652 | ▲154 217 | ▲158 601 | ▼157 497 |
2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | |
▲160 647 | ▲164 305 | ▲168 053 | ▲172 818 | ▲179 164 | ▲188 294 | ▲200 115 | ▲208 787 | ▲215 404 |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]
Падзелены на 18 сельсаветаў.
Гаспадарчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Малочна-мясная жывёлагадоўля, птушкагадоўля. Вырошчваюцца зерневыя і кармавыя культуры, бульба, гародніна. Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, мэблевай, машынабудаўнічай прамысловасці.
За 1 паўгоддзе 2009 года аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 692 млрд.руб. Удзельная вага Мінскага раёна — 11,6 % у агульным аб’ёме вытворчасці прамысловай прадукцыі Мінскай вобласці. Найбольшая ўдзельная вага прамысловай вытворчасці раёна займаюць такія галіны, як харчовая (28,9 %), машынабудаванне і металаапрацоўка (23,3 %), чорная металургія (11,2 %), каляровая металургія (9,6 %), лёгкая прамысловасць (6,0 %).
Да валаўтваральных прамысловым прадпрыемствам у Мінскім раёне належаць: ЗПУП «Кока-Кола Беўрыджыз-Беларусь» — удзельная вага ў раёне 9,3 %; СТАА «АлюмінТэхна» — 10,6 %; РУВП «Мінскдругмет» ДА «Белдругмет» — 6,5 %; СООО «Завод вінаградных вінаў „Дыяніс“» — 5,3 %; СООО «Дарыда» — 6,7 %; ООО «Тарасава МПК» — 4,3 %.
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Брэст — Мінск — Масква, Мінск — Магілёў, Мінск — Гродна. Найбуйнейшыя аўтадарогі: Брэст — Масква, Мінск — Гомель, Мінск — Віцебск, Мінск — Мікашэвічы, Мінск — Гродна, Мінск — Нарач. Вакол Мінска — Мінская кальцавая аўтамабільная дарога.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Захаваліся помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва: касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кальвінскі збор (Спаса-Прэабражэнская царква) ў горадзе Заслаўе, палацава-паркавы ансамбль у в. Прылукі, касцёл у в. Раўбічы, Свята-Петра-Паўлаўская царква ў аг. Сеніца, сядзіба ў в. Анопаль, царква і капліца (ХІХ ст.) у в. Астрашыцкі Гарадок, касцёл (2-я палова ХІХ ст.) і сядзіба ў в. Сёмкаў Гарадок і інш.
Спорт[правіць | правіць зыходнік]
На тэрыторыі раёна размешчаны спартыўныя базы «Стайкі» і «Раўбічы». У пасёлку Ратамка дзейнічае коннаспартыўны комплекс, у вёсцы Воўкавічы — воднаспартыўны.
Захаванне навакольнага асяроддзя[правіць | правіць зыходнік]
На тэрыторыі Мінскага раёна размешчаныя наступныя заказнікі рэспубліканскага значэння:
- Глебкаўка (біялагічны)
- Купалаўскі (ландшафтны)
- Лябяжы (біялагічны)
- Падсады (біялагічны)
- Прылепскі (ландшафтны)
- Прылуцкі (біялагічны)
- Сціклева (біялагічны)
- Траскоўшчына (ландшафтны)
- Юхнаўскі (біялагічны)
Таксама Мінскі раён мае два заказнікі мясцовага значэння:
Мінскі раён мае шмат помнікаў прыроды рэспубліканскага і мясцовага значэння, сярод якіх геалагічнае агаленне "Заслаўе", дубрава Шчамысліцкая, Валун Кахання, парк "Ігнацічы", Рагоўскія крыніцы.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ http://www.mrik.gov.by/rukovodstvo/rajonnyj-ispolnitelnyj-komitet
- ↑ 2,0 2,1 Результаты переписи 2009 года
- ↑ name=http://www.mrik.gov.by/ru/istoria-i-sovremennost/ Дадзеныя сайта Мінскага раённага выканаўчага камітэта
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2012 г.) з улікам змен гарадской мяжы г. Мінска, унесенных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2012 г. № 141
- ↑ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа.
- ↑ Численность населения по г. Жодино и районам, Главное статистическое управление Минской области
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінскі раён
- Мінскі раённы выканаўчы камітэт (руск.)
- Мінскі раён на сайце Мінскага аблвыканкама (руск.)
- Мапы і агульныя звесткі на emaps-online
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Мінскага раёна на сайце «Дорогами Беларуси»
- Славутасці на партале globus.tut.by (руск.)
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org
- Гарады Беларусі