Мінскі саміт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мінскі саміт — сустрэча ў рамках ЕС — Мытны саюз — Украіна, якая адбылася 26 жніўня 2014 года ў Мінску ў Палацы Незалежнасці.

У саміце прынялі ўдзел Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, а таксама ўсе лідары краін Мытнага саюза: Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Расіі Уладзімір Пуцін, Казахстана Нурсултан Назарбаеў. Еўрапейскі Саюз прадстаўлялі вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, еўракамісар па гандлі Карэл дэ Гюхт і еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Герман Этынгер.

Падчас сустрэчы Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што у Мінску вырашаецца лёс свету і Еўропы[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі