Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт | |
| |
Заснаваны: | 1948 |
---|---|
Рэктар: | Наталля Пятроўна Баранава |
Сайт: | www.mslu.by |
![]() |
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, першапачаткова Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мінску, заснаваная ў 1948 годзе. Размешчаны па адрасе вул. Захарава, 21.
Прапаноўвае для навучання англійскі, нямецкі, французскі, іспанскі (усе пералічаныя з'яўляюцца педагагічнымі), перакладчыцкі факультэты, факультэт міжнародных стасункаў і павышэння кваліфікацыі, факультэт рускай мовы для замежных грамадзян і факультэт па перападрыхтоўцы (усяго 9).
На базе ўніверсітэта дзейнічаюць 5 прафесійных асацыяцый: Беларускія асацыяцыі выкладчыкаў англійскай, французскай і нямецкай моў, Беларуская асацыяцыя камунікатыўнай лінгвістыкі, Беларуская асацыяцыя амерыканскіх даследаванняў.
Студэнты маюць шырокія магчымасці да творчасці. Так, напрыклад, студэнцкі хор «Cantus Juventae» існуе ўжо 15 гадоў. У рэпертуары — беларуская нацыянальная музыка, духоўныя песні, вядомыя творы беларускіх і замежных кампазітараў, джаз і інш. Хор выпусціў тры кампакт-дыскі са сваімі спевамі.
Некалькі гадоў існуе Французскі тэатр, які робіць пастаноўкі на французскай мове.
Ва ўніверсітэце дзейнічае таксама шэраг інфармацыйных цэнтраў (беларускай, іспанскай, турэцкай і кітайскай моў і культураў).
Выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]
Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Алесь Анціпенка
- Лявон Баршчэўскі
- Алена Грыцэнка
- Юрый Барысавіч Жалезка
- Зміцер Колас
- Уладзімір Колас
- Павел Латушка
- Уладзімір Макей
- Анатоль Майсеня
- Уладзімір Папковіч
- Яраслаў Раманчук
- Андрэй Саннікаў
- Уладзімір Чапега
- Вера Шпак
- Сяргей Шупа
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт на Вікісховішчы |
---|
- Афіцыйны сайт МДЛУ (руск.)
- Выпускники переводческого факультета Минского иняза (руск.)
- Студэнцкае жыццё МДЛУ анляйн (руск.)