Мінск-32

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мінск-32 — савецкая электронная вылічальная машына.

Выраблена ў 1968 годзе. Галоўны канструктар — У. В. Пржыялкоўскі. Прызначалася для рашэння шырокага кола навукова-тэхнічных, планава-эканамічных і статыстычных задач. Паводле прынятай на час пачатку вытворчасці класіфікацыі, адносілася да ЭВМ вялікай прадукцыйнасці. Некалькі машын Мінск-32 можна было аб'яднаць у шматмашынны комплекс.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Разраднасць (даўжыня слова): 37 разрадаў;
  • Сістэма каманд: двухадрасная, шмат у чым супадае з сістэмай каманд Мінск-22;
  • Ёмістасць аператыўнай памяці на магнітных сардэчніках (МАЗП): 16384 — 65536 слоў;
  • Цыкл звароту да МАЗП: 5 мксек
  • Ёмістасць знешняй памяці на магнітнай стужцы: (33 — 44)·106 7-разрадных сімвалаў;
  • Хуткасць абмену інфармацыяй вылічальніка з магнітнай стужкай: 30000 сімвалаў/сек;
  • спосаб прадстаўлення інфармацыі: лікі з фіксаванай і нефіксаванай коскай, цэлыя і дзесятковыя лікі, літарна-лічбавая інфармацыя ў 7-разрадным кодзе;
  • дыяпазон прадстаўлення лікаў:
    • з фіксаванай коскай: 0 ≤ |x| < 1
    • з нефіксаванай коскай: 0,4038968·10−27 — 0,9223372·1019
    • дзесятковых: 0 ≤ |x| < 109
  • хуткасць уводу інфармацыі:
    • з перфастужкі: 1500 радкоў/сек
    • с перфакартак: 600 карт/хв;
    • з друкавальнай машынкі: да 10 знакаў/сек;
  • хуткасць вываду інфармацыі:
    • на перфастужку: 80 радкоў/сек
    • на перфакарткі: 100—120 карт/хв;
    • на друкавальную машынку: 10 знакаў/сек;
    • на літарна-лічбавы друкавальны механізм: 400—420 радкоў/хв;

Хуткадзейнасць: каля 65 тысяч аперацый/сек; Час выканання асноўных аперацый:

  • складанне двух двайковых 37-разрадных лікаў: 2,5 — 65 тыс. аперацый/сек (15 — 40 мксек);
  • памнажэнне двух двайковых 37-разрадных лікаў: 8 — 65 тыс. аперацый/сек (15 — 125 мксек);
  • складанне двух дзесятковых 9-разрадных лікаў: 30 — 40 тыс. аперацый/сек;
  • памнажэнне двух дзесятковых 9-разрадных лікаў: 1,5 — 4 тыс. аперацый/сек;
  • абмен двух машынных слоў: 2,5 тыс. аперацый/сек;

Да машыны з дапамогай спецыяльных камутатараў можна было далучыць да 136 знешніх прылад. Абмен інфармацыяй паміж вылічальнікам і ўсімі знешнімі прыладамі выконваўся 7-разраднымі сімваламі.

Тыповая пастаўка Мінск-32 уключала ў сябе наступнае абсталяванне:

  • вылічальнік, які складаўся з цэнтральнай прылады кіравання, арыфметычнай прылады, прылады абмену, магнітнай аператыўнай запамінальнай прылады (МАЗП) ёмістасцю 16384 машынных словаў і цэнтральнага пульта кіравання з друкавальнай машынкай;
  • назапашвальнік на катушачных магнітных стужках у складзе з 6 стужкапрацяжных механізмаў;
  • прылада уводу з перфакартак;
  • прылада вываду на перфакарткі;
  • прылада увода з перфастужак (FS-1500);
  • дзве прылады вываду на перфастужку(ПЛ-80);
  • літарна-лічбавая друкавальная прылада АЦПУ-128/2;
  • электронны датчык часу;

Праграмнае забеспячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Для Мінск-32 было распрацавана досыць багатае, па меркам свайго часу, праграмнае забеспячэнне:

  • Сістэма сімвальнага кадавання (ССК);
  • макрагенератар і мова макраапісанняў з наборам бібліятэчных макракаманд;
  • транслятар з мовы КОБОЛ;
  • транслятар з мовы АЛГАМС;
  • транслятар з мовы FORTRAN;

Дзякуючы даволі высокай ступені сумяшчальнасці, большасць праграм, створаных для Мінск-22, маглі без змяненняў выконвацца на Мінск-32.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Л.Н.Королев. Структуры ЭВМ и их математическое обеспечение. — М.: Наука, 1974.
  • В. М. Калачев, М. М. Якубович. Программирование на ЭЦВМ «Минск-2» и «Минск-22». — М.: Советское радио, 1971.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

«Мінск» — сямейства савецкіх лічбавых ЭВМ

Шаблон:Пералік савецкіх камп'ютараў