Мінск (матацыкл)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Матацыкл Мінск D4 50

«Мінск» — марка беларускіх матацыклаў, скутараў, квадрацыклаў і снегаходаў вытворчасці Мінскага матацыклетна-веласіпеднага завода (Беларусь, горад Мінск). Першы матацыкл М1А быў выпушчан ММВЗ у 1951 годзе. З 2007 года з’яўляецца прыватным прадпрыемствам.

Пачатак[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Другой сусветнай вайны дакументацыю і абсталяванне нямецкага завода DKW у якасці ваенных рэпарацый былі вывезены ў СССР. Выпуск мадэлі DKW RT пачалі ў Маскве пад маркай М1А.

Загадам Міністэрства аўтатрактарнай прамысловасці СССР №494 ад 12 ліпеня 1951 года выпуск матацыкла М1А быў перададзены з Масквы на Мінскі матацыклетна-веласіпедны завод.