Мінцмайстар
Выгляд
Мінцмайстар[1], мюнцмайстар (ням.: Münzmeister ад Münze — манета, і Meister — майстар) — пасадавая асоба манетнага двара, якая адказвае за манетную вытворчасць[1]. Назіраў за прыладамі працы і працоўнымі, дзейнасцю рэзчыкаў штэмпеляў. Кантраляваў разам з мінцпрабірэрам адпаведнасць пробы матэрыялу, што рыхтавалі для чаканкі манет, а таксама вагу гатовых манет. Вёў дакументацыю. У пэўныя часы мінцмайстры чаканілі свае ініцыялы ці манаграму на манетах, якія вырабляў манетны двор.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Колабава, І. Н. Нумізматыка : дапам. / І. Н. Колабава ; М-ва культуры Рэсп. Беларусь, Беларус. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў. — Мінск : БДУКМ, 2024. — 180 с. ISBN 978-985-522-361-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінцмайстар