Міньцзян (прыток Янцзы)
Выгляд
| Міньцзян | |
|---|---|
| кіт. 岷江 | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 793 км |
| Басейн | 134 000 км² |
| Расход вады | больш за 3 000 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | горы Міньшань |
| • Вышыня | 4 000 м |
| • Каардынаты | 33°01′56″ пн. ш. 103°39′08″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Янцзы |
| • Месцазнаходжанне | Ібінь |
| • Вышыня | 270 м |
| • Каардынаты | 28°46′14″ пн. ш. 104°37′56″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Янцзы → Усходне-Кітайскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Сычуань |
|
|
|
Міньцзя́н (кіт.: 岷江) — рака ў Кітаі, у правінцыі Сычуань, левы прыток ракі Янцзы (басейн Усходне-Кітайскага мора).
Даўжыня ракі 793 км. Плошча вадазбору 134 800 км². Сярэдні расход вады больш за 3000 м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў гарах Міньшань, дзе яна працякае ў глыбокай цясніне. Працякае па Сычуаньскай катлавіне. Каля горада Гуаньсянь рэчышча дзеліцца на рукавы, ніжэй населенага пункта Пэньшань рака зноў цячэ ў адным рэчышчы[1]. Упадае ў Янцзы каля горада Ібінь. Паводкі на рацэ адбываюцца ў летні перыяд. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.
Суднаходная ад горада Лэшань, дробныя судны — ад горада Чэнду.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Миньцзя́н // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 283. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Миньцзян (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі