Мінійцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінійцы
Абразчык Мінійскай керамікі
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Старажытная Грэцыя
Мова пеласгічная
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы пеласгі

Мінійцы (стар.-грэч.: Μινύες) — група аўтахтоннага насельніцтва ў Старажытнай Грэцыі.

Згодна старажытнагрэчаскім крыніцам класічнага перыяда, мінійцы паходзілі ад легендарнага першапродка Мінія і ў старажытнасці насялялі частку балканскай Грэцыі, некаторыя астравы Эгейскага мора (Сантарын і Лемнас), перасяляліся на захад Малой Азіі. Яны не заўсёды адрозніваліся элінамі ад пеласгаў, аднак ў "Гісторыі" Герадота атычныя пеласгі выціснулі карэнных мінійцаў з Лемнаса. У міфах пра Геракла апавядаецца пра валадара мінійцаў у Беотыі, якому эліны выплочвалі даніну 100 быкамі. Мінійскае паходжанне мелі некаторыя арганаўты.

Генрых Шліман даў назву "мінійская кераміка" рэшткам посуду, які быццам бы адносіўся да эладскай культуры MH, што папярэднічала Мікенскай культуры. У міжваенны перыяд XX ст. гэты тэрмін укараніўся ў прафесійнай археалогіі. Таму ў сучаснай навуковай літаратуры носьбіты протагрэчаскай культуры балканскай Грэцыі таксама часцяком завуцца мінійцамі, хаця гэта найменне мае ўмоўны характар і не заўсёды атаесамляецца з легендарнымі мінійцамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]