Міністр замежных спраў Францыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будынак Міністэрства замежных спраў Францыі на набярэжнай Кэ д’Арсэ

Міністр замежных спраў (фр.: Ministre des Affaires étrangères) ва Урадзе Францыі з’яўляецца членам кабінета, адказным за адносіны Французскай Рэспублікі з замежнымі краінамі. У падпарадкаванні міністра знаходзяцца міністр-дэлегат па еўрапейскіх справах, міністр-дэлегат па справах развіцця і міністр-дэлегат па справах французскіх грамадзян за мяжой і франкафоніі. У наш час міністрам з’яўляецца Кацярына Калона.

Міністэрства замежных спраў (фр.: Ministère des Affaires étrangères) размешчана на набярэжнай Кэ д’Арсэ (Quai d'Orsay) у Парыжы. Кэ д’Арсэ часта выкарыстоўваецца як сінонім Міністэрства замежных спраў Францыі. Частка цэнтральнага апарата Міністэрства размешчана ў Нанце.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1589 годзе чатыры французскіх дзяржаўных сакратарыята, якія спецыялізаваліся на асобных кірунках знешняй палітыкі, былі аб’яднаны, і быў прызначаны Дзяржаўны сакратар па замежных справах.

Пасада Дзяржаўнага сакратара па замежных справах была ператворана ў пасаду міністра замежных спраў у 1791 годзе. Усе міністэрскія пасты былі скасаваны ў 1794 у адпаведнасці з рашэннем Нацыянальнага Канвента і адноўлены Дырэкторыяй (у перыяд Дырэкторыі пасада назвалася «Міністр замежных зносін»). Напалеон Банапарт аднавіў назву пасаду «Міністр замежных спраў».

На працягу кароткага перыяду ў 1980-х пост быў паўторна пераназваны ў «міністр знешніх зносін».

З 2007 года па 2012 год да назвы пасады былі дададзены словы «і еўрапейскіх». З 2012 года вярнулі старую назву.

Задачы Міністэрства[правіць | правіць зыходнік]

  • Інфармаванне Прэзідэнта і Старшыні ўрада Францыі аб міжнародным становішчы і сітуацыі ў іншых краінах.
  • Распрацоўка стратэгіі знешняй палітыкі Францыі.
  • Ажыццяўленне і каардынацыя міжнародных адносін Французскай Рэспублікі.
  • Абарона інтарэсаў французскіх грамадзян за мяжой.