Перайсці да зместу

Міністэрства адукацыі і навукі Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міністэрства адукацыі і навукі Украіны
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Украіна
Дата стварэння 1992
Папярэдняе ведамства Міністэрства народнай асветы Украінскай ССР[d]
Вышэйшае ведамства Кабінет міністраў Украіны
Штаб-кватэра
Гадавы бюджэт 60 690 697 900 ₴[1]
Сайт mon.gov.ua (укр.)(англ.)

Міністэрства адукацыі і навукі Украіны (укр.: Міністерство освіти і науки України) — галоўны орган у сістэме цэнтральных органаў выканаўчай улады Украіны, які забяспечвае фарміраванне і рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферах адукацыі і навукі, навуковай, навукова-тэхнічнай дзейнасці, інавацыйнай дзейнасці ў названых сферах, трансферу тэхналогій, а таксама забяспечвае фарміраванне і рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне дзяржаўнага нагляду (кантролю) за дзейнасцю ўстаноў адукацыі, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, якія аказваюць паслугі ў сферы адукацыі або ажыццяўляюць іншую дзейнасць, звязаную з аказаннем такіх паслуг, незалежна ад іх падпарадкаванасці і формы ўласнасці.[2]

Асноўныя задачы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Забеспячэнне фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферах адукацыі і навукі, навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў названых сферах, трансферу тэхналогій
  • Забеспячэнне фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы дзяржаўнага нагляду (кантролю) за дзейнасцю ўстаноў адукацыі, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, якія аказваюць паслугі ў сферы адукацыі або ажыццяўляюць іншую дзейнасць, звязаную з аказаннем такіх паслуг, незалежна ад іх падпарадкаванасці і формы ўласнасці[2]

Створана ў 1991 годзе як Міністэрства народнай адукацыі Украіны шляхам перайменавання Міністэрства народнай адукацыі УССР. З 1992 па 1999 — Міністэрства адукацыі Украіны.[3] З 1999 па 2010 — Міністэрства адукацы і навукі Украіны. 3 2010[4] па 2013[5] — Міністэрства адукацыі і навукі, моладзі і спорту Украіны. З 28 лютага 2013 — пад сучаснай назвай.