Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
| Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь | |
|---|---|
| скарочана — Мінсувязі Рэспублікі Беларусь | |
| Сцяг | |
| эмблема | |
| | |
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Беларусь |
| Дата стварэння | 2004 |
| Папярэднія ведамствы |
Міністэрства сувязі РБ (1997–2004) Міністэрства сувязі і інфарматыкі РБ (1991–1997) Міністэрства сувязі і інфарматыкі БССР (1990–1991) Міністэрства сувязі БССР (1955–1990) |
| Штаб-кватэра |
1220050, Мінск, пр-т Незалежнасці, 10 53°53′47″ пн. ш. 27°33′07″ у. д.HGЯO |
| Міністр сувязі і інфарматызацыі РБ | Кірыл Залескі |
| Сайт | www.mpt.gov.by |
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (Мінсувязі Беларусі) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваны Ураду Рэспублікі Беларусь, адказны за развіццё інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і паштовай дзейнасці.
Падначаленыя арганізацыі
[правіць | правіць зыходнік]- РУП «Белпошта»
- РУП «Белтэлекам»
- ААТ «Белсувязьбуд»
- ААТ «Белрамбудсувязь»
- УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі»
- РУП «Белсаюздрук»
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 16 ліпеня 1990 года № 129-XII Міністэрства сувязі БССР пераўтворана ў Міністэрства сувязі і інфарматыкі БССР.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 1997 года № 30 Міністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь пераўтворана ў Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2004 года № 66 Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь пераўтворана ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь[1].