Міністэрства харчовай прамысловасці БССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міністэрства харчовай прамысловасці БССР
(Мінхарчпрам)

Міністэрства лёгкай і харчовай прамысловасці БССР
Міністэрства прамысловасці харчовых тавараў БССР
эмблема
Пячаткі ўсіх міністэрстваў БССР выкарыстоўвалі герб БССР
Вул. К. Маркса 16 - 31 вул. Камсамольская -1.JPG
Будынак Міністэрства харчовай прамысловасці БССР
Агульная інфармацыя
Дата стварэння

26 сакавіка 194629 мая 1957
21 кастрычніка 196522 лістапада 1985

Папярэдняе ведамства

Народны камісарыят харчовай прамысловасці БССР

Заменена на

Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт Беларускай ССР

Вышэйстаячае ведамства

Савет Міністраў БССР

Штаб-кватэра

вул. К. Маркса, 16, Мінск, 220050

Міністэ́рства харчо́вай прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Наркамата харчовай прамысловасці БССР[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

17 красавіка 1953 года Міністэрства было аб'яднана з Міністэрствам лёгкай прамысловасці БССР у Міністэрства лёгкай і харчовай прамысловасці БССР, з 30 кастрычніка 1953 года была зноў адноўлена пад назвай Міністэрства прамысловасці харчовых тавараў БССР. Міністэрства было скасавана ў 1957 годзе, яго функцыі былі перададзеныя Упраўленню харчовай прамысловасці Савета народнай гаспадаркі БССР.

У 1965 годзе ўпраўленне харчовай прамысловасці было зноў пераўтворана ў Міністэрства харчовай прамысловасці БССР.

У 1985 годзе Міністэрства харчовай прамысловасці БССР спыніла сваю дзейнасць; на базе Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства плодаагародніннай гаспадаркі, Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці, Міністэрства харчовай прамысловасці, Міністэрства сельскага будаўніцтва і Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічным абслугоўванні быў утвораны Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт Беларускай ССР[2].

Структура на 1974 год[правіць | правіць зыходнік]

  • Вытворча-тэхнічнае ўпраўленне
  • Аддзел кандытарскай, маслабойнай і тытунёвай прамысловасці
  • Аддзел кансервавай, агароднінасушыльны, харчоваканцэнтратнай і вінаробнай прамысловасці
  • Аддзел цукровай прамысловасці
  • Аддзел сельскай гаспадаркі і нарыхтовак
  • Аддзел хлебапякарнай, макароннай і дражджавой прамысловасці
  • Рэспубліканскае праектна-канструктарскае бюро (вул. Казлова, 29)[3].

Міністры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Пастанова Савета Народных Камісараў БССР № 411 ад 11 сакавіка 1946 года.
  2. Пастанова ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 22 лістапада 1985 года № 357 «Аб мерах па выкананні пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 14 лiстапада 1985 года № 1114 «Аб далейшым удасканаленні кіравання аграпрамысловым комплексам».
  3. МИНСК. Краткая адресно-справочная книга (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Высшие органы государственной власти и центрального управления. Ч. 1. – Мн., 2000.