Мініцкая ГЭС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мініцкая ГЭС
Краіна
Месцазнаходжанне
Вадаём Вадасховішча Мінічы і Шчара
Увод у эксплуатацыю 31 снежня 2007
Электрычная магутнасць, МВт 200 кВт
Мініцкая ГЭС (Беларусь)
Мініцкая ГЭС

Мініцкая ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя на вадасховішча Мінічы на рацэ Шчара (прыток Нёмана), за 1,5 км на поўнач ад в. Мінічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вызначаная магутнасць 200 кВт.

Пабудаваная паводле Праграмы Мінэнерга РБ па будаўніцтве і аднаўленні аб’ектаў гідраэнергетыкі на перыяд да 2020 года. Работы выконваліся РУП «Брэстэнерга». Пастаўку абсталявання, шефмантажныя і наладкавыя работы ажыццяўляла ЗАТ «Еўра-Энергетыка». Усталявана два гідраагрэгаты, вызначанай магутнасцю 100 кВт кожны, вытворчасці ЗАТ «Энергатэх» (Санкт-Пецярбург). Таксама праведзенае дабраўпарадкаванне прылеглай да ГЭС тэрыторыі. Агульны кошт Мініцкай ГЭС ~1 млрд бел.руб. (на 31.12.2007). Уведзеная ў эксплуатацыю 31 снежня 2007.

Перапад ўзроўняў верхняга і ніжняга б'ефаў 4-4,5 м. Штогадовая выпрацоўка электраэнергіі адпавядае 300—350 т.у.п. Мініцкая ГЭС запраектаванная для работы ў аўтаматычным рэжыме, кантроль работы, запуск і спыненне гідраагрэгатаў ажыццяўляецца з дыспетчарскага пульту Баранавіцкіх электрасетак, але не выключанае кіраванне са шчыта ў будынку ГЭС.