Перайсці да зместу

Мін Аун Хлаін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мін Аун Хлаін
бірм.: မင်းအောင်လှိုင်
англ.: Min Aung Hlaing
Дата нараджэння 3 ліпеня 1956(1956-07-03)[1] (69 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Thaung Hlaing[d]
Жонка Kyu Kyu Hla[d][3]
Дзеці Aung Pyae Sone[d] і Khin Thiri Thet Mon[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў Ваенная прамысловасць М'янмы[d]
Званне Senior General[d][2] і генерал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Аляксандра Неўскага медаль «За ўмацаванне баявой садружнасці» Order of the White Elephant Order of the Crown of Thailand Sado Thiri Thudhamma Sado Maha Thray Sithu Maha Tharay Sithu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мін Аун Хлаін[4] (бірм.: မင်းအောင်လှိုင်; нар. 3 ліпеня 1956) — бірманскі ваенны дзеяч, генерал, галоўнакамандуючы Узброеных сіл М’янмы з 30 красавіка 2011, арганізатар ваеннага перавароту 1 лютага 2021[5][6][7].

Нарадзіўся 3 ліпеня 1956 года ў горадзе Тавой, цэнтры м’янманскай правінцыі Тэнасэрым (Танітаі). Яго бацька, Таун Хлаін — грамадзянскі інжынер, працаваў у Міністэрстве будаўніцтва.

Мін Аун Хлаін скончыў сярэднюю школу № 1 раёна Лата горада Рангун, а затым вывучаў юрыспрудэнцыю ў Рангунскім універсітэце мастацтваў і навук з 1972 па 1973 год, перш чым паступіць у 1974 годзе ў Акадэмію абароннай службы. Па заканчэнні акадэміі, ён атрымаў (у 1977 годзе) чын малодшага лейтэнанта м’янманскага войска.

Ваенная служба Мін Аун Хлаіна праходзіла спачатку ў м’янманскім штаце Мон, а затым у штаце Шан, размешчаным у неспакойных месцах, якія з’яўляюцца часткай так званага Залатога трохвугольніка. Там, спалучаючы ваенную сілу і перамовы, ён паспяхова супрацьстаяў двум групоўкам мясцовых сепаратыстаў: Аб’яднанай арміі Ва (UWSA) і Арміі нацыянальна-дэмакратычнага альянсу (NDAA).

Агульнадзяржаўныя СМІ шырока загаварылі аб Мін Аун Хлаіне ў 2009 годзе, пасля таго як ён ужо ў чыне генерала ўзначальваў паспяховае наступленне ўрадавых войскаў супраць сепаратыстаў з М’янманскай арміі нацыянальна-дэмакратычнага альянсу (MNDAA; не варта блытаць са згаданай вышэй NDAA) у Какане.

У чэрвені 2010 года Мін Аун Хлаін змяніў генерала Швэ Мана на пасадзе начальніка аб’яднанага штаба арміі, флоту і ВПС. 30 сакавіка 2011 года ён стаў новым галоўнакамандуючым узброенымі сіламі М’янмы, змяніўшы Тан Швэ.

3 красавіка 2012 года ўрад М’янмы абвясціў, што Мін Аун Хлаін быў павышаны да намесніка старэйшага генерала, стаўшы другім па старшынстве ваеначальнікам ва Узброеных Сілах М’янмы. У сакавіку 2013 года ён быў павышаны да старэйшага генерала.

На гэтай пасадзе генерал працягнуў паспяхова супрацьстаяць, па-першае, сепаратысцкім групоўкам на поўначы краіны, і па-другое, наплыву нелегальных імігрантаў з суседняга Бангладэша ў памежны рэгіён Ракхайн на крайнім паўднёвым захадзе краіны, што некаторымі заходнімі СМІ прыхільна пазіцыянавалася, як «генацыд мусульман-рахінджа». У ліпені 2019 года ўрад ЗША на падставе гэтых прэтэнзій забараніў яму ўезд у Злучаныя Штаты. У снежні 2020 года супраць Мін Аун Хлаіна, дзеючага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі М’янмы, урадам ЗША былі ўведзеныя эканамічныя санкцыі.

1 лютага 2021 года пад пачаткам Мін Аун Хлаіна адбыўся ваенны пераварот, падчас чаго зрынуты прэзідэнт Він М’ін. Часовым кіраўніком дзяржавы прызначаны М’ін Швэ.

1 жніўня 2021 года стаў прэм’ер-міністрам краіны — кіраўніком часовага ўрада.

Жанаты і мае некалькі дзяцей.

Зноскі

  1. а б Munzinger Personen
  2. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 10 мая 2024.
  3. https://economictimes.indiatimes.com/news/defence/commander-in-chief-of-myanmar-defence-forces-visits-eastern-naval-command/articleshow/59565317.cms?from=mdr Праверана 11 верасня 2022.
  4. zviazda.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021. Праверана 1 лютага 2021.
  5. Myanmar coup: Aung San Suu Kyi detained as military seizes control (1 лютага 2021).
  6. အရေးပေါ်ကာလ ဆောင်ရွက်ပြီးစီးပါက ရွေးကောက်ပွဲ ပြန်လည်ကျင်းပ၍ အနိုင်ရပါတီအား နိုင်ငံတော်တာဝန်ကို လွှဲအပ်ပေးနိုင်ရေး ဆောင်ရွက်မည်ဖြစ်ကြောင်း တပ်မတော်ထုတ်ပြန်(бірм.). 1 February 2021.
  7. Myanmar military seizes power, detains elected leader Aung San Suu Kyi. Архівавана з першакрыніцы 1 February 2021. Праверана 1 February 2021.