Міравы хлопец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міравы хлопецM:
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Кампазітар
Кінакампанія Беларусьфільм
Краіна
Мова руская
Год 1971
IMDb tt0296757

«Міравы хлопец» — прыгодніцкі фільм рэжысёра Юрыя Дубровіна, зняты ім па сцэнарыі драматурга Ціхана Няпомняшчага на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1971 годзе. Выйшаў на экраны 12 чэрвеня 1972 года. У фільме ўпершыню прагучала песня Веньяміна Баснера «Бярозавы сок», у выкананні Песняроў.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Маладога спецыяліста Мінскага аўтазавода адпраўляюць за мяжу, каб ён прадэманстраваў перавагі грузавой аўтамашыны МАЗ перад замежнымі канкурэнтамі. Для гэтага ладзяцца адмысловыя гонкі з перашкодамі, якія павінны пераадолець машыны. У сувязі з хваробай прафесійнага гоншчыка, Логінаў выступае замест яго.

Галоўны герой з гонарам выходзіць з цяжкай сітуацыі, якая склалася, нягледзячы на злачынствы, якія чыніліся замежнымі канкурэнтамі — вытворцамі грузавых аўтамашын.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

  • Мікалай Алялін — Віктар Логінаў
  • Любоў Румянцава (Чарнавол) — Дэлія Уэйд
  • Гурген Тонунц — Атар
  • Харый Ліепіньш — Дарлінгтан
  • Аляксандр Смірноў — Барыс Міхайлавіч Малішэўскі
  • Улдзіс Ліелдыджс — Дэль Рыа
  • Яніс Грантыньш — Паркер
  • Мікалай Яроменка — Калінковіч
  • Мухтар Маніеў — Кадарэзі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1971-1983). — Минск: Беларуская навука, 2000. — Т. 2. — 299 с. — ISBN 985-08-0023-2