Міралем П’яніч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Міралем П'яніч)
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Міралем П'яніч
20150331 2025 AUT BIH 2130 Miralem Pjanić.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 2 красавіка 1990(1990-04-02) (27 гадоў)
Тузла, СФРЮ
Грамадзянства Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна
Сцяг Люксембурга Люксембург
Рост 180 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Італіі Ювентус
Нумар 15
Кар'ера
Моладзевыя клубы
2000 — 2004 Сцяг Люксембурга Шыфлангэ-95
2004 — 2007 Сцяг Францыі Мец
Клубная кар'ера*
2007 — 2008 Сцяг Францыі Мец 32 (4)
2008 — 2011 Сцяг Францыі Алімпік (Ліён) 90 (10)
2011 — 2016 Сцяг Італіі Рома 159 (27)
2016 — Сцяг Італіі Ювентус
Нацыянальная зборная**
2006 Сцяг Люксембурга Люксембург (да 17) 4 (5)
2007 Сцяг Люксембурга Люксембург (да 19) 3 (1)
2007 — 2008 Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна (да 21) 3 (1)
2008 — Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна 68 (11)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 чэрвеня 2016.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 чэрвеня 2016.

Міралем П'яніч (басн.: Miralem Pjanić; нар. 2 красавіка 1990, Тузла, СФР Югаславія) — баснійскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны. Гуляе часцяком у якасці атакавалага паўабаронцы, выдомы як плэймэйкер з вялізнымі тэхнічнымі якасцямі.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец юнацкіх каманд люксембургскага «Шыфлянжа» і французскага «Меца». У дарослым футболе дэбютаваў у 2007 годзе выступамі за каманду клуба «Мец», у якой правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел у 32 матчах чэмпіянату. Большасць часу, праведзенага ў складзе клуба быў асноўным іграком каманды.

Сваёй гульнёй за «Меца» прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба ліёнскага «Алімпіка», у склад якога далучыўся ў 2008 годзе. Згуляў за каманду з Ліёну наступныя тры сезоны сваёй гульнявой кар'еры. Гуляючы ў складзе ліёнцаў таксама ў асноўным выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. Да складу «Ромы» далучыўся ў 2011 годзе.

13 чэрвеня 2016 года турынскі «Ювентус» абвясціў аб падпісанні з П'янічам пацігадовага кантракта. «Рома» ў якасці кампенсацыі за паўабаронцу атрымала 32 млн еўра[1].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Люксембурга. Аднак пазней вырашыў гуляць за каманду сваёй радзімы. Пасля атрымання баснійскага пашпарту ў пачатку 2008 года, Міралем дэбютаваў у складзе зборнай Босніі і Герцагавіны 20 жніўня 2008 годзе ў гульні супраць зборнай Балгарыі, якая скончылася перамогай балгараў з лікам 2:1[2].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Ювентус»:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]