Міралем П’яніч
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Нарадзіўся |
2 красавіка 1990[1][2][…] (30 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
|||||||||||||||
Рост | 178 см[4] | |||||||||||||||
Вага | 72 кг[4] | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 8 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Міралем П’яніч (басн.: Miralem Pjanić; нар. 2 красавіка 1990, Тузла, СФР Югаславія) — баснійскі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Барселона» і нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны. Гуляе часцяком у якасці атакавалага паўабаронцы, выдомы як плэймэйкер з вялізнымі тэхнічнымі якасцямі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец юнацкіх каманд люксембургскага «Шыфланжа» і французскага «Меца». У дарослым футболе дэбютаваў у 2007 годзе выступамі за каманду клуба «Мец», у якой правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел у 32 матчах чэмпіянату. Большасць часу, праведзенага ў складзе клуба быў асноўным іграком каманды.
Сваёй гульнёй за «Меца» прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба ліёнскага «Алімпіка», у склад якога далучыўся ў 2008 годзе. Згуляў за каманду з Ліёна наступныя тры сезоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе ліёнцаў, таксама ў асноўным выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. Да складу «Ромы» далучыўся ў 2011 годзе.
13 чэрвеня 2016 года турынскі «Ювентус» абвясціў аб падпісанні з П’янічам пацігадовага кантракта. «Рома» ў якасці кампенсацыі за паўабаронцу атрымала 32 млн еўра[5].
У чэрвені 2020 года было абвешчана аб дамоўленасці аб пераходзе паўабаронцы ў «Барселону»[6]. Сума трансферу склала 60 млн еўра, пераход адбыўся па заканчэнні сезона 2019/20.
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
У 2006 годзе дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Люксембурга. Аднак пазней вырашыў гуляць за каманду сваёй радзімы. Пасля атрымання баснійскага пашпарту ў пачатку 2008 года, Міралем дэбютаваў у складзе зборнай Босніі і Герцагавіны 20 жніўня 2008 года ў гульні супраць зборнай Балгарыі, якая скончылася перамогай балгараў з лікам 2:1[7].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Ювентус»:
- Чэмпіён Італіі (4): 2017, 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі (2): 2017, 2018
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2018
Зноскі
- ↑ Miralem Pjanic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Miralem Pjanić // FBref.com
- ↑ MIRALEM PJANIC // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ 4,0 4,1 http://www.juventus.com/it/squadre/prima-squadra/centrocampisti/miralem-pjanic/index.php Праверана 10 кастрычніка 2018.
- ↑ «Ювентус» объявил о подписании 5-летнего контракта с Пьяничем (ФОТО). football.by.
- ↑ «Барселона» объявила о переходе Пьянича. Контракт на 4 года, отступные – 400 млн евро. by.tribuna.com.
- ↑ «Bosnia-Herzegovina 1-2 Bulgaria». ESPN.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міралем П’яніч
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Нарадзіліся 2 красавіка
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Тузле
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Люксембурга
- Футбалісты Босніі і Герцагавіны
- Ігракі зборнай Босніі і Герцагавіны па футболе
- Ігракі ФК Барселона
- Ігракі ФК Ювентус
- Ігракі ФК Рома
- Ігракі ФК Алімпік Ліён
- Ігракі ФК Мец