Перайсці да зместу

Міраслаў Клозэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Міраслаў Клозэ
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Міраслаў Іозеф Клозэ
Мянушка Міра
Нарадзіўся 9 чэрвеня 1978(1978-06-09)[1][2][…] (48 гадоў)
Грамадзянства  Германія
Рост 184 см
Вага 84 кг
Пазіцыя нападнік
Маладзёжныя клубы
1987—1998 Германія Блаўбах-Дыдэлькопф
Клубная кар’ера[* 1]
1998—1999 Германія Хомбург 18 (1)
1998—1999 →  Германія Хомбург II 15 (10)
1999—2004 Германія Кайзерслаўтэрн 120 (44)
1999—2001 →  Германія Кайзерслаўтэрн II 50 (26)
2004—2007 Германія Вердэр 89 (53)
2007—2011 Германія Баварыя (Мюнхен) 104 (28)
2011—2016 Італія Лацыа 139 (55)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001—2014 Германія Германія 137 (71)
Трэнерская кар’ера
2016—2018 Германія Германія трэнер
2018—2020 Германія Баварыя (Мюнхен) U-17
2020—2021 Германія Баварыя (Мюнхен) трэнер
2022—2023 Аўстрыя Альтах
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра Карэя/Японія 2002
Бронза Германія 2006
Бронза ПАР 2010
Золата Бразілія 2014
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Бронза Польшча/Украіна 2012
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 сакавіка 2023.
  2. ↑ Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 ліпеня 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міраслаў Іозеф Клозэ (ням.: Miroslav Josef Klose, імя пры нараджэнні — Міраслаў Марыян Клозэ, польск.: Mirosław Marian Klose; нар. 9 чэрвеня 1978, Аполе, Польшча) — нямецкі футбаліст (нападнік) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Германіі. Чэмпіён свету 2014, срэбны прызёр чэмпіянату свету 2002 і Еўра-2008. Уладальнік бронзы сусветных чэмпіянатаў 2006 і 2010 гадоў, чэмпіянату Еўропы 2012. Займае першае месца сярод бамбардзіраў у гісторыі чэмпіянатаў свету — 16 мячоў. Адзіны футбаліст, які забіў на сусветных чэмпіянатах, якія праходзілі адзін за адным, па 5 мячоў, а таксама які вызначыўся не менш 4 раз на 3 з іх.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Кар’еру пачаў у клубе пятага дывізіёна «Хомбург» і ў свой першы сезон забіў адзінаццаць гадоў, чым зацікавіў скаўтаў «Кайзерслаўтэрна». Спачатку Клозэ гуляў у другой камандзе клуба, але потым галоўны трэнер клуба Ота Рэхагель заўважыў маладога нападніка і неўзабаве стаў прыцягваць яго да гульняў асноўнага складу. 15 красавіка 2000 года Міраслаў дэбютаваў у складзе клуба, выйшаўшы на поле на 75 хвіліне хатняга матча супраць «Айнтрахта», які скончыўся перамогай з лікам 1:0[5].

У футболцы брэменскага «Вердэра»

2 сакавіка 2004 года Міраслаў падпісаў чатырохгадовы кантракт з чэмпіёнам Германіі клубам «Вердэр»[6][7], які праяўляў цікавасць да іграка на працягу ўсяго сезона з-за неабходнасці знайсці замену Аілтану, які сышоў у «Шальке-04»[8]. Кошт трансфера склаў 5 млн еўра, заробак іграка — 2,5 млн еўра ў год[6]. Дэбют Міраслава ў новым клубе адбыўся 6 жніўня ў матчы супраць «Шальке-04», які скончыўся перамогай з лікам 1:0[9].

26 чэрвеня 2007 года прэзідэнт мюнхенскай «Баварыі» Карл-Хайнц Руменігэ абвясціў аб дасягненні дамоўленасці з «Вердэрам» па пераходзе Клозэ. Міраслаў падпісаў з клубам чатырохгадовы кантракт, абыйдучыся «Баварыі» ў 15 мільёнаў еўра. У барацьбе за нападніка мюнхенскі клуб апярэдзіў такіх еўрапейскіх грандаў, як іспанская «Барселона» і італьянскі «Ювентус».

Улетку 2011 года ў Клозэ скончыўся кантракт з «Баварыяй». Нападнік і клуб не здолелі дамовіцца па ўмовах новага кантракта, і ў чэрвені 2011 года ігрок пакінуў клуб. Міраслаў падпісаў двухгадовы кантракт з рымскім клубам «Лацыа»[10]. Пакінуў «Лацыа» ўлетку 2016 года.

1 лістапада 2016 года стала вядома, што Клозэ завяршае кар’еру футбаліста і далучаецца да штабу нацыянальнай зборнай Германіі[11].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З узлётам кар’еры ігрок прыцягнуў увагу прадстаўнікоў адразу двух нацыянальных зборных. У пачатку 2001 года Клозэ атрымаў запрашэнне выступаць за нацыянальную зборную Польшчы[12]: яе галоўны трэнер Ежы Энгель прыехаў у Германію адмыслова для таго, каб угаварыць маладога нападніка абараняць колеры яго каманды. Аднак Клозэ наадрэз адмовіўся, заявіўшы аб намеры чакаць выкліку ад Рудзі Фёлера. Запрашэнне ў склад нямецкай зборнай не прымусіла сябе чакаць: дэбют Клозэ ў яе складзе адбыўся ўжо 24 мая 2001 года ў Леверкузене ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету супраць зборнай Албаніі. Выйшаўшы на замену, форвард прынёс сваёй камандзе перамогу, забіўшы галавой за дзве хвіліны да канца гульні (2:1).

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З лістапада 2016 года працаваў у трэнерскім штабе нацыянальную зборнай Германіі ў якасці памочніка Ёахіма Лёва. У маі 2018 года ўзначаліў юнацкую каманду мюнхенскай «Баварыі» да 17 гадоў. У маі 2020 года падпісаў аднагадовы кантракт у якасці трэнера асноўнай каманды мюнхенскага клуба, дзе стаў памочнікам Ганса-Дзітэра Фліка. Пакінуў трэнерскі штаб разам з Флікам у маі 2021 года.

У чэрвені 2022 года было абвешчана, што Клозэ ўзначаліць аўстрыйскі клуб «Альтах»[13]. Пакінуў пасаду ў сакавіку 2023 года[14].

Германія Вердэр

Германія Баварыя

Германія Германія

  1. ↑ Miroslav Klose // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ Miroslav Klose // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
  4. ↑ >1 Mio. (Stand: 2025) // Deutsche Biographie — München BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001.
  5. ↑ Bundesliga Archive 1999/2000 Round 30 1. FC Kaiserslautern — Eintracht Frankfurt 1:0 (0:0). Deutscher Fußball-Bund e.V
  6. 1 2 Klose seals move to leaders Bremen Архівавана 24 кастрычніка 2012.. CNN.com
  7. ↑ Wechsel perfekt: Klose erhält Vertrag bis 2008 in Bremen. Spiegel Online
  8. ↑ Мирослав Клозе нужен всем. И «Вердеру» тоже (недаступная спасылка). Про футбол
  9. ↑ Chaotischer Auftakt in Bremen. fussballdaten.de
  10. ↑ Klose leaves Bayern for Lazio Архівавана 6 ліпеня 2011.. UEFA.com.
  11. ↑ Мирослав Клозе заявил о завершении карьеры. football.by.
  12. ↑ Информация о Мирославе Клозе. sports.ru
  13. ↑ Футбол. Мирослав Клозе возглавит австрийский клуб "Альтах"(недаступная спасылка). pressball.by
  14. ↑ Мирослав Клозе уволен с поста главного тренера "Альтаха" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (20 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2023. Праверана 21 сакавіка 2023.