Міраслаў Цэрар (палітык)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міраслаў Цэрар
славенск.: Miroslav Cerar
Miroslav Cerar small.jpg
 
Партыя: Modern Centre Party[d]
Адукацыя: Люблянскі ўніверсітэт
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі
Дзейнасць: палітык, юрыст, прафесар універсітэта, адвакат
Месца працы: Faculty of Law[d]
Нараджэнне: 25 жніўня 1963(1963-08-25) (54 гады)
Любляна, Сацыялістычная Рэспубліка Славенія[d], СФРЮ
Бацька: Міраслаў Цэрар[d]
Маці: Здэнка Цэрар[d]
 
Сайт: pf.uni-lj.si/fakulteta/pedagogi/prof.-dr.-miro-cerar-univ.-dipl.-prav./
 
Аўтограф: Miro Cerar signature.png

Міраслаў Цэрар-малодшы (славенск.: Miroslav Cerar; 25 жніўня 1963, Любляна, Югаславія) — славенскі палітычны дзеяч, прэм'ер-міністр Славеніі з 26 жніўня 2014 года па цяперашні час.

Міраслаў Цэрар-малодшы з'яўляецца прафесарам універсітэта Любляны. З'яўляецца сынам гімнаста Міраслава Цэрара-старэйшага і Здэнкі Цэрар — былога пракурора і міністра юстыцыі Славеніі. Удзельнічаў у напісанні Канстытуцыі Рэспублікі Славеніі. Таксама прызнаны адным з 12 самых уплывовых юрыстаў Славеніі.

У 2013 годзе Міраслаў Цэрар-малодшы стварыў уласную Партыю Міра Цэрар. Усяго за паўгода яна набрала папулярнасць і Міраслаў Цэрар змог выйграць парламенцкія выбары.