Мірдза Бэндрупэ
| Мірдза Бэндрупэ | |
|---|---|
| лат.: Mirdza Bendrupe | |
| Род дзейнасці | пісьменніца, паэтэса, дзіцячая пісьменніца |
| Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1910[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 ліпеня 1995[1] (84 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
Мірдза Бэндрупэ (лат.: Mirdza Bendrupe; 23 кастрычніка 1910 — 30 ліпеня 1995) — латышская паэтэса, пісьменніца і перакладчыца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Латвіі. У 1914 годзе сям’я пераехала ў Маскву, у 1917 годзе пасля хваробы і смерці бацькі вярнулася ў Латвію. Вучылася ў Елгаве, у 1926 годзе надрукавала ў газеце першы верш. У 1928 годзе скончыла класічную гімназію ў Рызе. Працавала машыністкай, перакладала для Латвійскай нацыянальнай оперы. У 1936—1939 гг. замужам за пісьменнікам Янісам Скучам.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны працавала на Рыжскай кінастудыі старэйшым рэдактарам (1947—1948), пазней перакладчыцай тэкстаў, займалася дубляжам фільмаў. У 1956 годзе прынята ў Саюз пісьменнікаў СССР.
У 1957 годзе ўпершыню пабывала ў Крыме. На працягу некалькіх гадоў прыязджала сюды, пакуль у сярэдзіне 1960-х гадоў не пасялілася ў Планерскім (Кактэбель), дзе жыла да 1978 года.
Апошняй буйной працай Бэндрупэ, выкананай ужо ў перыяд аднаўлення незалежнасці Латвіі, быў пераклад Бхагавадгіты (1995).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Mirdza Bendrupe // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nacionālā enciklopēdija — 2018.