Перайсці да зместу

Мірзаані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Мірзаані
груз. მირზაანი
41°33′48″ пн. ш. 45°58′20″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 750 м
Часавы пояс UTC+04:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 433 чал. (2014)
Афіцыйная мова грузінская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 1605
Паказаць/схаваць карты
Мірзаані (Грузія)
Мірзаані
Мірзаані

Мірзаані (груз. მირზაანი) — вёска ў Кахетыі, у паўднёва-ўсходняй частцы Грузіі. Знаходзіцца ў 15 км от горада Дэдапліс-Цкара на вышыні 750 метраў над узроўнем мора[1].

У Мірзаані пражывае 433 чалавекі, паводле перапісу 2014 года[2].

На гэтай тэрыторыі — вільготны субтрапічны клімат, зіма адносна халодная, а лета доўгае і цёплае[1].

Вёска вядомая тым, што тут у 1862 годзе нарадзіўся грузінскі мастак-прымітывіст Ніко Пірасмані. Зараз у сяле працуе ягоны дом-музей, усталяваны помнік, адбываецца штогадовы фальклорны фэст[3].

У Мірзаані знаходзяцца помнікі архітэктуры: царква Святога Іосіфа Алаверды, царква Уваскрашэння, царква Усіх Святых і інш[4].

  1. а б Грузинская советская энциклопедия , т. 7 , Тбилиси , 1984. — С. 10.
  2. Circle. Population - National Statistics Office of Georgia (англ.). www.geostat.ge. Праверана 28 чэрвеня 2025.
  3. ნიკო ფიროსმანი (1862-1918). www.nplg.gov.ge. Праверана 28 чэрвеня 2025.
  4. საქართველოს ისტორიისა და კულტურის ძეგლთა აღწერილობა, ტ. 1-I, თბ., 2013. — გვ. 294-299.