Мірнаабнаўленцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цэнтральны Камітэт партыі мірнага абнаўлення, 1907.

Мірнаабнаўленцы, «Партыя мірнага абнаўлення»; партыя ліберальнага кірунку ў Расійскай імперыі ў 1906—12. Заняла месца на правым флангу ліберальнага лагера. Гал. яе ядро складалі дэпутаты-прагрэсісты ў 1-й Дзярж. думе (,1906); заснавальнік і гал. ідэолаг граф П. А. Гейдэн. Да лідараў належалі такса-ма кн. М. М. Львоў і М. А. Стаховіч. Зыходным пачаткам у праграме М. была ідэя стварэння ў Рас. імперыі канстытуцыйна-манархічнай дзяржавы. Выступалі за паліт. і грамадзянскую роўнасць для ўсіх народаў Рас. імперыі. Па многіх пунктах праграма М. супадала з ка-дэцкай (гл. Кадэты). У час выбараў у 2-ю Дзярж. думу ў ліст. 1906 у Вільні і Мінску былі створаны к-ты партыі М., якія ставілі за мэту правесці сваіх прадстаўнікоў у дэпутаты, але поспехаў не мелі. Адзіным прадстаўніком М. ад Беларусі ў 3-й Дзярж. думе быў ляснічы Пружанскага пав. В. А. Біч, абраны пры падтрымцы «Сафійскага праваслаўнага брацтва» дэпутатам ад Гродзенскай губ. У сваіх выступленнях у Думе Біч прапаноўваў рэарганізаваць усё мясц. кіраванне Паўн.-Зах. края, увесці земскае самакіраванне. У студз. 1912 узнік к-т прагрэсістаў у Вільнi, у які пазней увайшлi і М. Пасля 1912 М. як самастойная палiт. сіла не выступалі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Программа партии мирного обновления. СПб., 1906. История политических партий Рос-сии. М., 1994. Мікала Забаўскі