Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч
Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч
сцяг
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама
студзень 1954 — сакавік 1959
Прэм’ер-міністр Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Папярэднік Фёдар Сіляеў
Пераемнік Раман Мачульскі
 
Партыя КПЗБ1923)
Дзейнасць палітык
Нараджэнне 18 (30) жніўня 1899(1899-08-30)
в. Піняны, Гродзенская губерня (цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобласці)
Смерць 10 мая 1985(1985-05-10) (85 гадоў)
Пахаванне
 
Ваенная служба
Гады службы 19431944
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў Партызаны
Бітвы Вялікая Айчынная вайна
 
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Міро́н Емялья́навіч Крыштафо́віч (18 (30) жніўня 1899 — 10 мая 1985) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў партызанскага руху і антыфашысцкага падполля ў Брэсцкай вобласці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 193135 гадах навучаўся ў Камуністычным універсітэце нацыянальных меншасцяў Захаду(руск.) бел..

З 1923 года на падпольнай партыйнай рабоце ў Заходняй Беларусі, быў сакратаром Гродзенскага, Навагрудскага, Беластоцкага, Слонімскага і Брэсцкага партыйных камітэтаў. За рэвалюцыйную дзейнасць пераследваўся польскімі ўладамі і правёў у зняволенні пяць гадоў (19291935).

Пасля ўз’яднання БССР з Заходняй Беларуссю ў 1939 годзе працаваў у савецкіх і партыйных органах ў Пружанскім раёне.

У гады Вялікай Айчыннай вайны сакратар Пружанскага раённага антыфашысцкага камітэта, загадчык Аддзелам Брэсцкага раённага камітэта барацьбы з нямецкімі акупантамі, намеснік сакратара Брэсцкага абласнога антыфашысцкага камітэта, з 1943 года — камісар партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі.

Пасля вайны ў 19441947 гадах быў старшынёй Пружанскага раённага выканаўчага камітэта, у 19471948 гады — быў намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама, у 19481954 гадах — яго старшыня, а ў 19541961 быў першым намеснікам.

Кандыдат у члены ЦК КПБ, член ЦК КПБ у 19491960 гады.

Памёр 10 мая 1985 года. Пахаваны на Гарнізонных могілках Брэста[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Ганаровы грамадзянін г. Брэста (1967)

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

У Брэсце адна з вуліц носіць імя Мірона Крыштафовіча. На доме (вул. Энгельса, 12), дзе жыў М. Е. Крыштафовіч, у 1989 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]