Мірскі ешыбот
| Славутасць | |
| Мірскі ешыбот | |
|---|---|
| | |
| 53°27′18″ пн. ш. 26°27′48″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Дата заснавання | 1815 |
Мірскі ешыбот (іўр.: ישיבת מיר) — будынак колішняй яўрэйскай духоўнай семінарыя ў гарадскім пасёлку Мір Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
У 1815 годзе буйны купец і тальмудыст Самуіл Цікцінскі заснаваў ешыву ў Міру. Слава прыйшла да ешывы «Мір» напачатку XX ст., калі яе ўзначаліў знакаміты тальмудыст рабі Эліэзэр Егуда Фінкель, які здолеў сабраць пад адным дахам найбуйнейшых габрэйскіх рэлігійных аўтарытэтаў свайго часу.
Пад час першай сусветнай вайны мірская ешыба пераехала ў Палтаву, адкуль вярнулася толькі ў 1921 годзе.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Ешыбот месціўся ў вялізнай мураванцы ў цэнтры мястэчка. Будынак налічваў па шэсць вокнаў з кожнага боку (студэнты вывучалі кнігі, напісаныя дробным шрыфтам, а таму патрабавалася добрае асвятленьне). Ешыбот быў адзінай установай Міра, дзе туалет знаходзіліся ў доме.
